Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў г. Баранавічы (Пінская дыяцэзія) працягвае прыём абітурыентаў да 1 кастрычніка 2016 года на 2016/2017 навучальны год.
Дакументы, неабходныя для паступлення ў каледж:
— заява (напісаная ўласнаручна);
— біяграфія (напісаная ўласнаручна);
— рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
— копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
— 2 фотаздымкi (3х4);
— копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
— копiя пашпарта;
— медыцынская даведка па форме 086.
Пажадана перад падачай дакументаў скантактавацца з сакратарыятам каледжа па тэлефоне або праз электронную пошту і ўзгадніць час падачы дакументаў.
Пры падачы дакументаў абітурыенту належыць вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор студэнтаў адбываецца ў адну з дзвюх груп па спецыялізацыі на выбар:
1) Катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам).
2) Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса).
3) Сямейны кансультант.
Дакументы прымаюцца кожны дзень (акрамя суботы і нядзелі) у сакратарыяце каледжа з 9.00 да 13.00.
Адрас каледжа: 225411 г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6
Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:
тэл/факс: 8 (0163) 57-93-07; 8 (0163) 57-93-14; +37529 513 57 92 (МТС)
e-mail: callegge@gmail.com
сайт: catcollege.by
Залічэнне адбываецца на падставе экзамену з катэхізіса і вуснай кваліфікацыйнай размовы
Набор абітурыентаў абмежаваны.
Да навучання прымаюцца асобы ад 18 гадоў.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (ад кастрычніка па чэрвень уключна) па завочнай форме навучання ў першую і трэцюю суботу і нядзелю месяца.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!