8 год таму, 18 студзеня 2014 года біскуп Алег Буткевіч у Віцебскай катэдры прыняў біскупскае пасвячэнне з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроці.
Ваша Эксцэленцыя!
Паважаны біскуп Алег!
Сёння мы дзякуем Богу і праслаўляем Яго за Ваша пакліканне і ахвярнае служэнне ў нашай Віцебскай дыяцэзіі.
Шматлікіх Божых ласкаў Вам і дароў Духа Святога ў выкананні біскупскай паслугі!
Жадаем таксама заўсёды адчуваць блізкасць і моцную сувязь з Тым, Хто паклікаў і паставіў Вас на гэтае служэнне. Няхай гэты нялёгкі, але прыгожы шлях пастырскага служэння будзе плённым і шчаслівым! Няхай Маці Божая Браслаўская абараняе ад небяспекі і з пяшчотай прытуляе да Свайго сэрца.
З малітвай рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»
і наведвальнікі Catholicnews.by
