14 снежня ў Купалаўскім тэатры ў Мінску адбылося ўрачыстае ўручэнне парафіі Святога Міхала Арханёла па выніках XXII Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу “Пазнай Беларусь-2024” дыплому ў намінацыі “Аб’ект рэлігійнага турызму года”.
У конкурсе па дадзенай намінацыі прынялі ўдзел каля 200 храмаў розных канфесій з усёй Беларусі. Конкурс праводзіўся па 13 розным намінацыям. Сярод задач — стымуляванне развіцця турыстыкі ў Беларусі, заахвочванне ва ўклад у развіццё падарожжаў па краіне, прыцягненне ўвагі да турыстычных аб’ектаў і актыўных формаў адпачынку, прапаганда здаровага ладу жыцця, папулярызацыя гістарычных славутасцяў, культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі, павышэнне прэстыжу прафесій, занятых у турыстычнай індустрыі, стымуляванне выкарыстання сучасных тэхналогій у турызме.
Дамінік Запаснік
