17 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала пасведчанне аб афіцыйнай рэгістрацыі Вышэйшай духоўнай навучальнай установы «Мінская тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла II» Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, паведамляе catholic.by.
Акадэмія была зарэгістравана 13 лютага 2015 г. пад рэгістрацыйным нумарам 193. Адметна, што ў апошні, трэці раз, дакументы на рэгістрацыю былі пададзены 5 лютага, ва ўспамін святой Агаты, а рэгістрацыя была здзейснена 13 лютага — ва ўспамін Маці Божай Фацімскай.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікае даручыць новазарэгістраваную Акадэмію апецы Маці Божай Фацімскай, з якой звязана духоўнае адраджэнне беларускага народа, і святому Яну Паўлу II, які распачаў ажыццяўленне гэтага адраджэння паводле фацімскага паслання.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
