Каляднае мерапрыемства для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Бэтэль-Карытас» прайшло ў памяшканні парафіяльнага кафэ пры катэдральным касцеле Езуса Міласэрнага ў Віцебску.
Розныя конкурсы і забавы дапамаглі прысутным радасна правесці час.
На свяце прысутнічалі таксама некаторыя мамы, для якіх гэта нагода сустрэцца, паразмаўляць, падзяліцца сваімі клопатамі і праблемамі.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!




