ЮНЕСКА ўнесла Будслаўскі фэст у рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, паведамляе МЗС.
“Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА сёння падчас 13-й сесіі аднагалосна прыняў рашэнне аб уключэнні беларускага элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Урачыстасць у гонар шанавання Іконы Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)” у рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва”, — распавялі ў прэс-службе.
Будслаўскі фэст — гэта адзін з сімвалаў беларускай ідэнтычнасці, урачыстасць, якая адбываецца ў атмасферы ўсеагульнай павагі і дружбы, аб’ядноўвае розныя групы людзей, незалежна ад іх рэлігійных поглядаў, сацыяльнага статусу і гендарных адрозненняў.
