У суботу, 18 мая, у парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудзецца IV Фестываль сям’і.
Мерапрыемства распачнецца святой Імшой у 10:00 у касцёле Святога Міхала Арханёла (вул. Міцкевіча, 1) у інтэнцыі сем’яў. Пасля малітвы адбудзецца ўрачысты парад сем’яў з дзецьмі ў гарадскі парк.
Фестываль сям’і, які мае міжканфесійны характар, плануецца правесці ў двух зонах. Першая зона – канцэртная пляцоўка для музычнай праграмы і паказу сямейных талентаў (спевы, вершы, аповеды). У перапынках паміж выступамі, вядучыя праводзяць сямейныя конкурсы. Для дзяцей будуць працаваць “Забаўляльныя астраўкі”. Для сямей будзе таксама магчымасць прыняць удзел у конкурсе сямейнай выпечкі, а ўсе ўдзельнікі могуць правесці дэгустацыю слодычаў.
Мэтай правядзення мерапрыемства з’яўляецца ўзмацненне статусу сям’і і пашырэнне традыцыйных хрысціянскіх сямейных каштоўнасцяў, такіх як сужанская вернасць і шматдзетнасць.
Прапануем вашай увазе відэа з фестывалю сям’і, які праходзіў у 2017 годзе.
