ІІ Парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе на Дняпры (+умовы, гімн)

parafijada_3 den10І зноў не перастаём здзіўляць. Неверагодныя прыгоды чакаюць нас на Парафіядзе Віцебскай дыяцэзіі  з 9 жніўня па 12 жніўня.

У Віцебскай дыяцэзіі вырашана сёлета праводзіць Парафіяду ў прываблівым і прыгожым месцы – на Дняпры, каля Оршы. Парафіяда – у форме тур-злёту.

Што можа быць лепшага?! Св. Імша ў намёце сустрэчы, малітва ў лесе, розныя цікавыя спаборніцтвы, спевы ля вогнішча, ежа з агню, начныя чуванні, экскурсіі ў Оршу, жаўнерская дысцыпліна, вясёлыя вечары, валанцёркая і медычная апека – усё гэта з’яўляецца спалучэннем перапляценняў нашых намераў, каб станавіцца лепшымі ў “вачах Бога”.

Арганізатары гарантуюць цікавую і незабыўную праграму, смачную ежу і начлег у палатках. Няхай Пан Бог нам у гэтым благаслаўляе.

Узрост удзельнікаў: 10-17 гадоў. 

Колькасць: 10 дзяцей+2 дарослых (можа быць менш вызначанай лічбы).

Запіс у электронным варыянце да 30 ліпеня. 

НАМІНАЦЫІ ПАВОДЛЕ ТРЫЯДЫ

СТАДЫЁН

  1. Футбол.
  2. Пляжны валейбол.
  3. Тэніс (настольны).
  4. Біятлон незвычайны.
  5. Шашкі.
  6. Бег з перашкодамі (камандная ўзнагарода).
  7. Басейн.

ТЭАТР

  1. Конкурс мастацкай творчасці.
  2. Конкурс “Майстар клас”.
  3. Конкурс рэлігійнай песні (хатняе заданне).
  4. Візітная картка каманды (тэматыка — назва парафіі)(хатняе заданне).
  5. Інсцэнізацыя «Хто з нас больш міласэрны?!»(хатняе заданне).
  6. Конкурс ведаў Віцебскай дыяцэзіі.
  7. Конкурс «Хвалім Бога ў танцы»(хатняе заданне).

СВЯТЫНЯ

  1. Св. Імша.
  2. Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
  3. Магчымасць споведзі.
  4. Канферэнцыі.
  5. Наштодзень з Бібліяй (разважанні Божага слова).
  6. Супольная малітва (Ружанец, Вяночак да Божай Міласэрнасці).
  7. Ранішні і вечаровы пацер.

Умовы ўдзельніцтва ў намінацыях «СТАДЫЁН-ТЭАТР-СВЯТЫНЯ»

СТАДЫЁН

  • С1.  Камандная ўзнагарода.
  • С2.  Камандная ўзнагарода.
  • С3.  Паводле ІІІ кат. (г. Орша)
  • С4. Паводле ІІІ кат.: стрэльба і ровар (вызначаны маршрут)
  • С5. Паводле ІІІ кат.
  • С6.  Камандная ўзнагарода.
  • С7. Паводле ІІІ кат. (г. Орша)

ТЭАТР

  • Т1. Намаляваць на акрэсленую тэму (вызначаецца час).
  • Т2. Падчас Парафіяды будзе праводзіцца майстар-класс, дзе паказваем таксама свае здольнасці.
  • Т3. Камандная  і асабістая ўзнагароды. Абавязкова — рэлігійная тэматыка. Вакал у асобных катэгорыях. Група – дуэт і г.д. – камандная ўзнагарода.
  • Т4. Камандная ўзнагарода. Выбіраецца тэматыка назвы сваёй парафіі: напр. парафія св. Юзафа і акрэсліваецца, як я сучасны чалавек умею браць са св. Юзафа – прыклад, каб станавіцца праз гэта лепшым вучнем Хрыста. Час: макс. 20 хвілін.
  • Т5. Камандная ўзнагарода. Зноўку выбіраем адпаведны адказ на гэтае пытанне ў форме свайго зразумення. Як я гэта разумею, такую і раблю пастаноўку.
  • Т6. Веды нашыя спраўдзім у пісьмовай форме: св. Ян Павел ІІ — Апостал Божай Міласэрнасці.
  • Т7. Камандная ўзнагарода. Не толькі спевам, але і танцам можна праслаўляць Пана Бога, таму запрашаем да крэатыўнага падыходу.

СВЯТЫНЯ

  • С1. Штодзённа. Спевы. Чытанні. Адказнасць будзе на вызначаных групах.
  • С2. Штодзённа ў намёце Сустрэчы.
  • С3.На працягу ўсёй Парафіяды (перад св. Імшой);
  • С4. Штодзённа двойчы. Тэматыка акрэслена будзе пазней.
  • С5. Круг Біблійны, які з’яднае нас у групах і вечаровыя Адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту.
  • С6. Штодзённа – частка св. Ружанца і ў 15.00 – Вяночак.
  • С7. Абавязковы ўдзел на ўсіх малітвах.

Крытэрыі, паводле якіх будуць ацэніваць суддзі:

Хатнія заданні (у намінацыі ТЭАТР) павінны быць на беларускай мове. Кожны ўдзельнік павінен знаць на памяць гімн Парафіяды Віцебскай дыяцэзіі.

hymn_parafiady

2. Гэй, сябры, станьма ў дружнае кола,
каб засведчыць братэрскі давер.
Розум, лоўкасць і моцную волю
Праявіць мы павінны цяпер.

3.Што не выпадзе — ў крыўдзе не будзем,
Хто б ў спаборніцтве не перамог.
Тут сабраліся шчырыя людзі:
Ты і я, разам мы. З намі Бог!

4.Вера, мужнасць, адзінства і радасць —
Нашай дружбы і вернасці час…
Праспявайма гім Парафіядзе,
Што яднае сягоння ўсіх нас!

Сёлета Парафіяда будзе адбывацца ў форме тур-злёту на Дняпры. Просьба абавязкова ўзяць з сабою спальнікі.

Больш падрабязная інфармацыя: +375 29 216 99 82 — кс. Валеры Орсік.

кс. Валеры Орсік, дырэктар Парафіяды Віцебскай дыяцэзіі

для друку для друку