Рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame запрашае хрысціянскія сем’і узяць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
Пілігрымка аднадзённая, выходзіць 30 чэрвеня а 10-й гадзіне з вёскі Пузыры Мядзельскага раёна. Шлях складае каля 15 км.
Праграма пілігрымкі:
- 10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў пілігрымкі;
- 11.00 — выхад пілігрымкі; спевы;
- 11.50 — канферэнцыя «Цудадзейны медалік»;
- 12.30 — Ружанец у інтэнцыях кожнай сям’і;
- 13.00 — абед; адпачынак;
- 14.30 — спевы;
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці.;
- 15.20 — сведчанні; спевы;
- 16.00 — канферэнцыя «Быць у Тваіх руках»;
- 16.30 — Акт прысвячэння сям’і Найсвяцейшай Панне Марыі;
- 17.00 — урачысты уваход у Будслаў пад гімн Маці Божай Мagnificat.
Традыцыйна арганiзатары пiлiгрымкi заклiкаюць запрасiць у дарогу бабуль i дзядуль і звяртаюць увагу на тое, што будзе пастаяннае транспартнае і медыцынскае суправаджэнне.
Запісацца ў пiлiгрымку можна на сайце Руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame
Тэлефон для даведак: +375 (44) 719 82 43 — Алiна і Максім Угорыч
