«Хто такі мужчына?»: рэкалекцыі для жанчын пройдуць у Оршы

З 8 па 10 сакавіка 2019 года ў Оршы адбудзецца чарговы рэкалекцыйны курс для дзяўчат і жанчын «Эстэр». Тэма курса — «Хто такі мужчына?».

Часам у Касцёле падчас велікапосных рэкалекцый практыкуюцца канферэнцыі для мужчын і жанчын. Аднак практыка паказвае, што не толькі мужчыны павінны нешта пачуць пра сябе. Жанчыны таксама маюць велізарную неабходнасць пазнання прыроды таго, з кім павінны будуць ствараць сям’ю.

Пачатак: пятніца, 18.00.
Заканчэнне: нядзеля, 17.30.

Запіс абавязковы да 6 сакавіка па тэл. +37529 500-40-88

для друку для друку