Хоць перыяд Божага Нараджэння скончыўся, але калядныя спевы ў многіх парафіях яшчэ гучаць. Па гэтай прычыне, моладзевы хор «Каласанс» са шчучынскай парафіі, які ў гэтым годзе адзначае свой дзесяцігадовы юбілей, падрыхтаваў праграму калядных спеваў.
Выступ хору спалучаны з міні-батлейкай, у якой персанажы, якія граюць ролю анёлаў, пастухоў і Марыі, вядуць дыялог словамі вядомых калядак. Над такім цікавым спалучэннем працавала Людміла Казлова, які працуе ўвесь час з моладзевым хорам. З гэтай праграмай выступлення маладыя выканаўцы ўжо наведалі парафію Унебаўзяцця НПМ у Лідзе, спявалі ў роднай парафіі. У бліжэйшую нядзелю будуць спяваць у парафіі св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езус у Астрыне і збіраюцца наведаць іншыя святыні Гродзенскай дыяцэзіі.
Запрашаем паглядзець выступленне:
а. Віталь Слука SP, тэкст і фота
