З 20 па 23 чэрвеня будзе праходзіць VIII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняй парафіяды – “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6,36).
Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе “Святыня – Тэатр – Стадыён”. Парафіяда будзе праходзіць у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы) і ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка), стадыёне ЦСК “Нёман”.
Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне і пражыванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму.
Элемент “святыня” уключае біблійны конкурс, конкурс рэлігійнай песні „Sacro Song”, конкурс ведаў па гісторыі і жыцці Касцёла. Элемент “тэатр” – конкурс малюнка, конкурс “Музыка – маё жыццё”, конкурс ведаў па гісторыі і жыцці Касцёла, конкурс малых тэатральных форм. Элемент “стадыён” – бег 60 м, бег 100 м, бег 800 м, бег 1000 м, бег 1500 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол, плаванне.
Узрост удзельнікаў – 11-19 гадоў, хлопцы і дзяўчаты. Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і моладзь з усёй Беларусі. Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі – 15 чалавек +1 апякун (ад парафіі можа быць і меншая група).
Катэгорыя „A” – 2003 — 2006 г.нар.
Катэгорыя „B” – 2000 — 2002 г.нар.
Катэгорыя „C” – 1997 — 1999 г.нар.
Кошт удзелу 50.000. б.р. (ёсць магчымасць вызвалення ад аплаты).
Заяўку на парафіяду да 1 чэрвеня 2016 года дасылаць на адрас: grodno.parafiada@mail.ru.
Кожны ўдзельнік павінен мець пры сабе аформленую медыцынскую карту ўдзельніка Парафіяды з фотаздымкам, не старэйшым чым адзін год.
За парушэнне правіл удзельніка ў трыядзе “Святыня – Тэатр – Стадыён”, а таксама за неадпаведныя паводзіны арганізатары маюць права дыскваліфікаваць удзельніка або цэлую групу з Парафіяды.
Кантактныя тэлефоны: +375 33 624 35 22; +375 29 319 54 65 (кс. Артур)
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!