У Навагрудку пры касцёле Святога Міхала Арханёла з 30 ліпеня па 1 жніўня адбыліся рэкалекцыі для моладзі, якая шукае Бога і жадае адкрыць сваё пакліканне. Духоўныя практыкаванні правёў кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі ў г. Масты.
Удзел прынялі маладыя людзі ад 16 да 30 гадоў з усёй Беларусі. Закраналіся важныя тэмы пакаяння, прабачэння, пазнання і жыцця паводле Божай волі, малітвы, узаемаадносін, даверу Богу. У суботу моладзь пачула сведчанне веруючай сям’і, а таксама сведчанні людзей, якія прыйшлі да веры самымі рознымі шляхамі выпрабаванняў.
Моладзь мела магчымасць паслухаць канферэнцыі на розныя тэмы, атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні, перажыць супольную Эўхарыстыю і адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту, прыступіць да споведзі. Адным з кранальных момантаў была спецыяльная сустрэча са сваімі бацькамі ў апошні дзень рэкалекцый.
Удзельнікі рэкалекцый падзяліліся сваімі ўражаннямі:
Арцём: “Эти реколекции были лично для меня очень классными. В некоторых моментах был страх, но он быстро пропадал. Были также новые знакомства, общение с новыми людьми, с которыми, надеюсь, общение будет продолжаться. Было круто. До встречи на следующих реколлекциях!”
Рычард: “Эти реколекции были для меня очень информативными и прекрасными. Были моменты когда было больно и одиноко, но потом это проходило быстро и незаметно. Были моменты, когда был страх во время знакомства, но этот страх я переборол. Спасибо Богу за это! И от новых знакомых можно было узнать что-то, чего сам не знаешь. Жду следующих реколекций, всего хорошего. С Богом!”
Мар’ян: “Спасибо Иисусу за эти реколлекции! Они были очень интересными, было много интриги, страха, неожиданности, но это было так сказать очень клёвое испытание для самого себя.
Много было молодежи. Это был шанс познакомиться, а также в каких-то моментах укрепить дружбу между старыми друзьями. Хочу выразить слова благодарность ксендзу Виктору и ксендзу Юрию за реколекции и за их открытость…”
Антаніна: “Хвала Хрысту! Дзякуй за гэты час, за гэтыя рэкалекцыі! Вялікі дзякуй святарам Віктару і Юрыю і арганізатарам. Вырашыла паехаць у апошні момант, былі перашкоды, страхі, але дзякуй Богу за гэту магчымасць! Гэта мае першыя рэкалекцыі у́ такім фармаце. Адчувалася вялікая Любоу́ і прысутнасць Святога Духа. Былі і страх, і злосць і абіда, але пасля — толькі Любоу́ і Свабода..”
Яна: “Спасибо огромное за реколекции! Я считаю что их должны пройти абсолютно все. Темы поднимались фундаментально важные и необходимые. Сделано все очень грамотно, слаженная команда , отличная программа. Вообще организаторам 120 баллов из 100. Особое спасибо Иисусу, который сделал всё так, что я смогла попасть на эти реколекции и был с нами каждую секунду.“
Алена: “Хвала Хрысту! Хочацца перш за ўсё падзякаваць Богу за гэты час і магчымасць. Я ў гэтыя дні адчувала што менавіта пра мяне Езус усё гаворыць, гэта адносілася да мяне. Нягледзячы на ўвесь мой бруд, мае “касякі”, Бог мяне моцна любіць і гэты бруд забірае сабе. Бог проста хоча ад кожнага з нас дзіцячага даверу, каб давяралі не на палову, а цалкам і да канца. Ён толькі тады будзе рабіць цуды ў нашым жыцці.
Жадаю кожнаму з нас падчас святой Імшы ўглядацца на Алтар, на якім адбываецца самая Вялікая Любоў. Углядацца ў гэтую белую Гостыю, бо гэта не проста белы хлеб, менавіта там можна ўбачыць Езуса сапраўднага, Які любіць менавіта цябе. Я жадаю, каб Вы Яго ўбачылі. Абдымаю кожнага з Вас і кажу вялікі дзякуй!”
Кс. Юрый Жэгарын
