Моляцца, працуюць і даглядаюць за зямлёй. А цяпер яны робяць гэта ў большых маштабах! Цыстэрцыянскі кляштар у Булаур ў Гасконі вядомы малітвай, працай і арганічным земляробствам. І здаецца, што ён вось-вось расправіць крылы, дзякуючы поспеху сваёй першапачатковай кампаніі па зборы сродкаў.
У самым сэрцы Гасконі, сярод зялёных пагоркаў, з XII стагоддзя стаіць абацтва Булаур. З 1949 года тут жывуць сёстры законныя; сёння іх дваццаць чатыры. Яны верна жывуць паводле правіла святога Бенэдыкта: «маліцеся і працуйце».
Аднак іх праца — гэта не толькі рамяство і малітва; яна таксама ўключае ў сябе сельскую гаспадарку, прычым на самым высокім экалагічным узроўні. Сёстры самі вырошчваюць збожжа і корм, гадуюць малочных кароў і збіраюць садавіну. З усяго гэтага робяць муку, сыр, ёгурт, віно, піва, варэнне і паштэт, якія атрымліваюць прызнанне па ўсёй Францыі.
Яны марылі аб культыватары…
Каб далей развіваць сваю арганічную ферму плошчай 130 гектараў, сёстрам патрэбна адна канкрэтная прылада: ратацыйны культыватар. Гэтая спецыяльная прылада дазваляе рыхліць глебу і рыхтаваць яе да пасеву, не пашкоджваючы яе структуру і абараняючы ад эрозіі.
Замест таго, каб прасіць гранты ці ахвяраванні, сёстры вырашылі самі сабраць частку сродкаў, прадаючы сваю прадукцыю ў Інтэрнэце. Як яны самі пішуць:
«Купляючы нашу якасную прадукцыю, вы дапаможаце нам прафінансаваць ратацыйны культыватар, каб мы маглі працаваць яшчэ лепш у гармоніі з прыродай!»
…і яны больш чым дасягнулі сваёй мэты.
Мэтай сясцёр было папярэдне прадаць 3 тысячы тавараў да 19 кастрычніка 2025 года, да 23:59. Дзякуючы велізарнаму ўдзелу і распаўсюджванню акцый у Інтэрнэце, прадаць 4581 тавараў, што значна перавышае запланаваныя 3 тысячы.
pl.aleteia.org
Пераклад Марыны Ткач
