 19 жніўня пілігрымаў з Глыбокага, якія крочылі трэці і апошні дзень у Браслаў, чакаў прыемны сюрпрыз. Насустрач пілігрымцы адзін ішоў… біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
19 жніўня пілігрымаў з Глыбокага, якія крочылі трэці і апошні дзень у Браслаў, чакаў прыемны сюрпрыз. Насустрач пілігрымцы адзін ішоў… біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
Іерарх, прывітаўшы паломнікаў, прайшоў некаторы кавалак дарогі разам з вернікамі. Падышоўшы да аднаго з аўтобусных прыпынкаў, біскуп папярэдзіў, што бачыў які смачны абед чакае іх у Ахрэмаўцах, але ад спякоты па дарозе не схавацца, і дастаў з машыны вялікую скрыню з марозівам.
Аддзячыўшы біскупу за пачастунак пілігрымы накіраваліся далей да мэты свайго пілігрымавання, дзе праз некалькі гадзін пастыр Віцебскай дыяцэзіі вітаў іх на прыступках дыяцэзіяльнага санктуарыя.
Алёна Фянько
 для друку
 для друку
				 Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
				 
			





 
											 
											