23 сакавіка 2024 года ў полацкай парафіі св. Андрэя Баболі адбудзецца Дзень засяроджанасці для моладзі 14+. Шчыра запрашаем маладых людзей прыняць удзел у гэтай сустрэчы.
У праграме: канферэнцыя, св. Імша, абед, адарацыя, Крыжовы шлях.
Пачатак у 11.00, заканчэнне а 16-й гадзіне.
Аб прысутнасці просім паведаміць да 20 сакавіка па тэл. +375 29 566-48-33 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег.
Ахвяра за ўдзел — 5 руб.
кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі
