Прымаюцца допісы любога жанру і фармату: сведчанні, эсэ ці вершы ‒ усё пра заступніцтва Маці Божай у браслаўскай іконе.
Сёлета браслаўская парафія, а разам з ёй і ўся Віцебская дыяцэзія будзе адзначаць дзесяцігадовы юбілей каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Валадаркі азёраў. З гэтай нагоды браслаўская парафія Нараджэння Маці Божай просіць вернікаў распавесці пра цуды, якія здарыліся ў іх жыцці праз заступніцтва Багародзіцы.
Распавесці пра гэта можна ў любым жанры ці фармаце. Можна таксама паведаміць пра гэта прадстаўнікам парафіі, якія паслухаюць і запішуць вашы сведчанні. Пісаць можна або на электронную пошту wolodiasds@mail.ru , або на адрас парафіі вул. Савецкая 1, 211969 г. Браслаў. Таксама можна пакінуць сваё сведчанне ў спецыяльнай скрыні ў браслаўскай святыні.
“Заахвочваем вас дзяліцца сваімі перажываннямі і сведчаннямі веры, каб праз гэта памнажалася вера іншых. Загадзя ўдзячны за вашую шчырасць!” – паведамляецца на сайце парафіі.
Зміцер Лупач, паводле waladarka.by
