Чуванне для моладзі адбудзецца ў Полацку

wspolnotaАрганізатары чування для моладзі, якое адбудзецца 12-13 сакавіка ў Полацку, сардэчна запрашаюць усіх жадаючых. 

Тэма чування: «З глыбіні я клічу Цябе, о Пане!» (Пс. 130, 1). Псальмы, як песня — малітва чалавечай душы да Бога.

Праграма:

19.00 – Прыезд, рэгістрацыя ўдзельнікаў;
19.30 – Вячэра;
20.15 – Пачатак чування, прэзентацыя тэмы і ўдзельнікаў чування;
21.00 – Канферэнцыя, перапынак;
22.30 – Канферэнцыя, падрыхтоўка да святой Імшы;
00.00 – Святая Імша, цэлебруе Ардынарый Віцебскай дыяцэзіі, біскуп Алег Буткевіч;
1.30 – Перапынак на гарбату;
2.00 – Крыжовы шлях;
3.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
4.30 – Ютрань і заканчэнне чування;
5.00 – Сняданне.

кс. Аляксей Асон

для друку для друку