Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 30 снежня сустрэўся з бяздомнымі жыхарамі Віцебска. Сустрэча адбылася з нагоды калядных і навагодніх святаў у цэнтры начнога знаходжання ў Віцебску.
Іерарх павіншаваў прысутных са Святам Божага Нараджэння і пажадаў бласлаўлёнага новага году. Усе прысутныя бяздомныя атрымалі харчовыя падарункі, якія былі падрыхтаваныя каталіцкай дабрачыннай арганізацыяй Віцебскай дыяцэзіі “Карытас”.
На сустрэчы таксама прысутнічаў дырэктар «Карытас» кс. Андрэй Аніскевіч са сваімі супрацоўнікамі.
Варта адзначыць, што каталіцкая арганізацыя «Карытас» не толькі рыхтуе святочныя падарункі для бяздомных з нагоды рэлігійных святаў. Яна таксама фінансуе штодзённае харчаванне для людзей, якія зарэгістраваныя ў Віцебскім цэнтры начнога знаходжання.
Кс. Віктар Місевіч, тэкст і фота
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!






















