Біблійныя разважанні на час посту разам з дамініканцамі

Айцы дамінікане з Магілёва на працягу Вялікага Посту запрашаюць да супольнага чытання і разважання над кнігай Ёва.

Айцец Раман Шульц ОР запрашае разам чытаць кнігу Ёва: «Кніга Ёва як струмень вады, з якога можна напіцца, але вада там ніколі не заканчваецца. Яна глыбокая і таямнічая. Для чытання і разумення трэба абавязкова запрасіць Святога Духа, а магчыма і ўлюбёных святых, якія жылі Божым Словам (Дзеву Марыю, Гераніма, Аўгустына, Тамаша Аквінскага, Яна Паўла ІІ)». Айцец Раман прапануе старацца чытаць гэтую кнігу ў кантэксце Новага Запавету, які нам добра вядомы і які тлумачыць тое, што нам незразумела і, які асвятляе сказанае ў кнізе Ёва цмяна ці нават «не па-евангельску.»

Кніга складаецца з 42-х раздзелаў. Калі мы распачнем яе чытаць у Папяльцовую сераду, то, беручы кожны дзень па адным раздзеле, мы завершым чытанне перад урачыстасцю Уваскрасення Пана.
Гэта можа стаць узаемнай малітвай за тых, хто прыме запрашэнне да супольнага чытання, а таксама малітвай за хворых, за ворагаў і г.д. Кожны тыдзень будзе з’яўляцца кароткі каментар да чытаных раздзелаў.

Спецыяльна для гэтага створана група ў Вайберы, да яе можна далучыцца напісаўшы айцу Раману на нумар: +375 (29) 291 92 11

для друку для друку