Бенэдыкт XVI атрымаў у падарунак батлейку з роднай Баварыі

Адну з іх Таварыства, якое прапагандуе батлейкі, падарыла Бенэдыкту XVI. Гэта асаблівы падарунак, ён родам з Баварыі — радзімы Папы на пенсіі.

Дэлегацыя Таварыства баварскіх сяброў батлейкі разам з яго прэзідэнтам Марцінам Мартлрайтам прыбыла ў Рым і прыняла ўдзел у Міжнароднай выставе батлеек пад каланадай Берніні.

Прадстаўнікі Таварыства сустрэліся з арцыбіскупам Георгам Гэнсвайнам у Папскай радзе па садзейнічанню новай евангелізацыі і перадалі дзве батлейкі, адну для Бенэдыкта XVI, а другую для Папы Францішка.

Па матэрыялах CREDO

для друку для друку