13 жніўня ўпершыню польскія байкеры з таварыства Рэйду Усход-Захад наведалі парафію Езуса Міласэрнага ў Віцебску.
На пачатку сустрэчы з байкерамі адбылася малітва ў касцёле, а пасля пробашч парафіі ксёндз канонік Валеры Орсік рассказаў гісторыю пра Віцебскую дыяцэзію, касцёл і парафію.
Напрыканцы ўсе разам памаліліся аб вечнай радасці для мамы аднаго з ўдзельнікаў, якая памерла ў гэты дзень. Пасля малітвы гасцей благаславіў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
Напрыканцы мерапрыемства байкеры сустрэліся ў парафіяльным доме, дзе чакаў прыгатаваны абед.
Такія сустрэчы, на думку ўдзельнікаў, спрыяюць іх сяброўству і даюць магчымасць абмяняцца сваімі ўражаннямі і вопытам.
Дк. Алег Зямчонак
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!






