Калі нам пагражае зло, Езус знаходзіцца на нашым баку і прыходзіць нам на дапамогу, нагадаў Францішак падчас агульнай аўдыенцыі. Яна прайшла 15 мая на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Завяршаючы цыкл катэхез, прысвечаных малітве “Ойча наш”, Папа засяродзіў увагу на яе апошніх словах: “Але збаў нас ад злога” (Мц 6,12b). Ён заўважыў, што гэтымі словамі, чалавек, які моліцца, просіць не ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Рэкалекцыі ў маўчанні адбудуцца ў Навагрудку
З 5 па 12 чэрвеня ў Навагрудку пройдуць ігнацыянскія рэкалекцыі. Асаблівасць такіх духоўных практыкаванняў у тым, што яны праходзяць у маўчанні, кожны дзень адбываецца размова з духоўным кіраўніком. Правядзе рэкалекцыі а. Віктар Жук SJ. Да ўдзелу запрашаюцца вернікі, кансэкраваныя асобы і святары. Падрабязная інфармацыя і запіс да 31 мая па тэлефоне: +375 (29) 376-02-93 (кс. Павел Раманоўскі) або на e-mail: romanowski_pawel@mail.ru grodnensis.by
Читать далее »Навагрудская парафія аб’яўляе гістарычную віктарыну, прысвечаную Любчы
З нагоды асвячэння каталіцкага храма ў г.п. Любча, парафія Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку да якой належыць вышэй узгаданая мясцовасць, ладзіць гістарычную віктарыну «Што я ведаю пра Любчу?» Любча, мясцовасць багатая на шматлікія гістарычныя падзеі, якія істотна паўплывалі на станаўленне і развіццё хрысціянства заходняга абраду ў самым сэрцы Вялікага Княства Літоўскага. Паводле меркаванняў знаўцаў гісторыі, менавіта тут быў збудаваны першы ...
Читать далее »Францішак “пракаціў” дзяцей на сваім папамабілі
Пантыфік запрасіў у свой памамабіль дзяцей-мігрантаў. Гэта адбылося 15 мая 2019 г. перад агульнай аўдыенцыяй, калі Пантыфік здзяйсняў традыцыйны “аб’езд” пілігрымаў, сабраных на плошчы св. Пятра. Святы Айцец загадаў спыніць папамабіль ля васьмі дзяцей, якія некалькі месяцаў таму прыбылі ў Італію дзякуючы гуманітарным калідорам. Гэтыя падлеткі з розных краін, у тым ліку з Сірыі, Нігерыі і Конга, у цяперашні час ...
Читать далее »Віншуем галоўнага рэдактара з 15-й гадавінай святарства
15 мая 2004 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім кс. Віктар Місевіч прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Уладзіслава Бліна. З нагоды 15-й гадавіны святарства шчыра віншуем галоўнага рэдактара «Каталіцкага Весніка» кс. Віктара. Жадаем, каб усё сваё жыццё крочылі з даверам і надзеяй за Панам. Усё, што робіце, чыніце з запалам. Божай ласкі і мудрасці Вам, а таксама людской ...
Читать далее »Нігер: напад на каталіцкі касцёл
13 мая невядомыя напалі на каталіцкую парафію ў Долбеле (дыяцэзія Ніамей ў Нігеры). Пра гэта паведамілі місіянерскія крыніцы інфармацыйнага агенцтва Fides. Падчас нападу пробашч парафіі айцец Нікаісэ Аўлуке атрымаў раненні. Місіянеры сцвярджаюць пра існаванне пагроз у адрас парафіі і святароў, а таксама канстатуюць, што становішча ў рэгіёне дэградуе і мясцовыя праваахоўныя органы не ў стане адбіць атакі тэрарыстаў. Па-ранейшаму няма ...
Читать далее »Чатыры жаночыя пакаленні ў касцёле: гісторыя адной сям’і
Напярэдадні фестывалю сям’і і Міжнароднага дня сям’і, які адзначаецца 15 мая, хочацца расказаць пра адну з нашых парафіяльных сем’яў, якую ведаюць усе каталіцкія вернікі-навагрудчане. Я не памыляюся, сапраўды ўсе. Калі я скажу, што гэта аповед пра Леанарду Жых, яе дачку і ўнучку з сям’ёй, адразу ўсе ўспомняць і пані Лёлю, і пані Рэгіну, і сям’ю Кардаш – Марыну з Сяргеем, ...
Читать далее »У Касцёле з’явяцца дзве святыя і бласлаўлёная
Дзве асобы будуць абвешчаны Касцёлам святымі і адна бласлаўлёнай. 13 мая Папа ўхваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі, якія тычацца васьмі кандыдатаў да хвалы алтароў. У першых двух дэкрэтах гаворка ідзе пра прызнанне цудаў, здзейсненых праз заступніцтва бл. Джузэпіны Ваніні (1859-1911), італьянскай манахіні, заснавальніцы Кангрэгацыі Дачок св. Каміла; і бл. Дульчэ Лопэс Понтэс (1914-1992), бразільскай манахіні з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак ...
Читать далее »Падчас урачыстасцяў у гонар св. Андрэя Баболі ў Пінскай дыяцэзіі можна будзе ўшанаваць крыж Напалеона Орды
18 мая ў Янаве Палескім (г. Іванава) у санктуарыі святога Андрэя Баболі адбудуцца цэнтральныя ўрачыстасці ў гонар нябеснага заступніка Палесся. Ужо традыцыйна штогод у суботу пасля 16 мая — дня мучаніцкай смерці і літургічнага ўспаміну святога — менавіта ў Янаве, дзе завяршыўся жыццёвы шлях Апостала Палесся, адбываюцца цэнтральныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці падзякі Пану Богу за дар гэтага вялікага прапаведніка і нябеснага ...
Читать далее »У Віцебску развіталіся са святаром, якому не дазволілі служыць у Беларусі
У катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску развіталіся з ксяндзом Паўлам Кнурэкам, які вымушаны вярнуцца ў Польшчу, бо беларускія ўлады не дазволілі яму працягнуць святарскае служэнне ў Беларусі. Нягледзячы на петыцыю вернікаў парафіі Упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка не ўзгадніў запрашэнне ксяндза, які з’яўляецца грамадзянінам Польшчы, для рэлігійнай дзейнасці ў Беларусі. 12 мая кс. Павел Кнурэк адслужыў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!