Рэлігійныя і грамадзянскія лідары, прадстаўнікі буйных тэхналагічных кампаній збяруцца ў Ватыкане для дыскусіі на тэму абароны дзяцей у лічбавым свеце. Сустрэча пад назвай: “Садзейнічанне годнасці дзіцяці ў лічбавай прасторы – ад канцэпцыі да дзеяння”, адкрыецца папскай аўдыенцыяй 14 лістапада 2019 г. і завершыцца на наступны дзень прамовай кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Яе арганізавалі сумесна Папская акадэмія сацыяльных навук, Альянс на ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Семінарысты запісалі музычны твор пра Беларусь
Аднойчы Віктар Гюго сказаў, што “музыка адлюстроўвае тое, што мы не можам вымавіць вуснамі, і тое, аб чым немагчыма маўчаць”. “Беларусь, Беларусь!” – музычны твор, праз які навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне хацелі выказаць невымоўную ўдзячнасць Богу і сваім продкам за атрыманую хрысціянскую спадчыну, за “край, Богам даны нам сярод народаў”. “Беларусь, Беларусь!” – заклік, які схіляе чалавека нанова ...
Читать далее »Салезiянская сям`я Беларусi адзначыла Дзень Еднасцi
7 лістапада салезіянскай сям’я Беларусі адзначыла Дзень Еднасці. У бягучым годзе гонар прымаць свята атрымала мінская салезіянская супольнасць, прадстаўнiкi якой нясуць сваю паслугу ў парафіi св. Яна Хрысціцеля ў мiкрараёне Серабранка. Распачалося свята са святой Імшы, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. На распачацце святой Імшы пробашч мясцовай парафіі Аляксандр Мятліцкі SDB прывітаў шаноўнага біскупа, рэгіянальнага настаяцеля ...
Читать далее »У Паставах хлопцы вучыліся быць разам у Пану
Канікулы, асабліва восеньскія, добры час каб адпачнуць, але і каб задумацца над жыццёвымі пытаннямі. Пытанні жыццёвага выбару, паклікання, хоббі і будучай прафесіі сталі асноўным лейтматывам сустрэчы хлопцаў, якія сабраліся ў Паставах 5, 6 і 7 лістапада. З бласлаўлення біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, спатканне праводзілі святары Мікалай Ціхановіч з Глыбокага і Аляксандр Грыцкевіч з Верхнядзвінска. Тэма чарговай сустрэчы была абрана “Быць ...
Читать далее »Пад Глыбокім памаліліся за ахвяраў таталітарных рэжымаў
Святая Імша распачалася а 15 гадзіне ў чацвер 7 лістапада ў мемарыяле Барок, дзе пахавана каля 27 тысячаў савецкіх ваеннапалонных і некалькі соцень італьянцаў. Усе яны загінулі ад рук нацыстаў. На малітву сабралася каля сотні вернікаў і пяць святароў. Акрамя ксяндзоў з Глыбокага на богаслужэнне прыбылі кс. Віталь Галец з Ушачаў і кс. Вячаслаў Барок з Расонаў. Сёлета ў Барку ...
Читать далее »Варта задумацца аб жыцці вечным
Жыццё мае вялікую каштоўнасць, калі пражываецца як дар, заўважыў Папа Францішак на заканчэнне сустрэчы з вернікамі падчас агульнай аўдыенцыі. Яна прайшла 6 лістапада ў Ватыкане. “Няхай лістапад, прысвечаны ўспаміну аб памерлых і малітве за іх, стане для ўсіх нагодай, каб задумацца аб сэнсе чалавечага жыцця і аб жыцці вечным. Няхай гэты час дапаможа нам усвядоміць, што жыццё мае вялікую каштоўнасць, ...
Читать далее »У Францыі зламыснікі прабівалі дзверы аўтамабілем, каб абрабаваць катэдру
Каталіцкую катэдру на паўднёвым захадзе Францыі абрабавалі зламыснікамі, якія прабілі дзверы спецыяльна абсталяваным аўтамабілем, каб прарвацца ў храм. Як паведамляе «Католицький Оглядач», напад адбыўся раніцай 4 лістапада. Каля 2 гадзін ночы машына ўрэзалася ў дзверы катэдры Sainte-Marie d’Oloron, размешчанай у Олороне-Сен-Мары, у 30 мілях ад іспанскай мяжы і каля Каміна-дэ-Сант’яга, традыцыйнага паломніцкага маршрута да гроба св. Якуба. Уварваўшыся ў храм, злодзеі ...
Читать далее »На адну парафію ў Беларусі стала больш
1 лістапада 2019 года пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі атрымала новая парафія Благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне, паведамляе grodnensis.by. Дакумент быў сімвалічна падпісаны ва ўрачыстасць Усіх Святых намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктарам Лісковічам. Новая парафія ахоплівае мікрараён горада Гродна Баранавічы. Апякункай парафіі абрана благаслаўлёная Мар’яна Бярнацкая, якая недалёка ад гэтага мікрараёна была 13 ліпеня 1943 г. разам з сынам ...
Читать далее »У Японіі ажыятаж вакол візіту Святога Айца
Праз два тыдні Папа Францішак адправіцца ў Японію. У сталіцы краіны так шмат тых, хто жадае сустрэцца са Святым Айцом, што Такійская архідыяцэзія абвясціла аб розыгрышы ўваходных білетаў. Напрыклад, на св. Імшу ў Токіо, якую ўзначаліць Пантыфік, зможа прыйсці толькі 55 тыс. чалавек. Японскія вернікі павінны былі заявіць пра свой намер прыняць удзел у папскай Эўхарыстыі на спецыяльным сайце. Хоць ...
Читать далее »Парафіяльную ўрачыстасць адзначылі ў Лаздунах
27 кастрычніка ў парафіі Святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах адбылася парафіяльная ўрачыстасць. На яе прыбылі не толькі мясцовыя парафіяне, але і вернікі з усіх куткоў Беларусі. Галоўную Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Таксама разам маліўся кс. Павел Эйсмант, куратар 1-га курсу Вышэйшай духоўнай семінарыі. Урачыстасць распачалася з прывітання арцыпастыра і ўсіх гасцей пробашчам парафіі кс. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!