У Ватыкане адбылася прэзентацыя праграмы святкавання Нядзелі Божага Слова. Яна будзе ўпершыню адзначацца 26 студзеня 2020 года. З гэтай нагоды Папа Францішак узначаліць урачыстую цэлебрацыю. Падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла 17 студзеня ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, арцыбіскуп Рына Фізікела, нагадаў, што Нядзеля Божага Слова паклікана дапамагчы хрысціянам паглядзець на Біблію не проста як на ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян з увагай да мігрантаў
18 студзеня 2020 года распачаўся Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. Ён будзе працягвацца да 25 студзеня і завершыцца малітвай Нешпараў, якую Папа Францішак узначаліць у рымскай базыліцы св. Паўла за Мурамі. Дэвізам сёлетняга Тыдня малітваў сталі словы з кнігі Дзеяў Апосталаў: “Былі да нас надзвычай ласкавыя” (Дз 28,8). Яны нагадваюць пра гасціннасць, якую апостал Павел і яго спадарожнікі сустрэлі на ...
Читать далее »Бельгійскі святар — першы місіянер, забіты ў 2020 годзе
83-гадовы айцец Джозэф Аландэрс, бельгійскі місіянер, які працаваў у Паўднёвай Афрыцы больш за паўстагоддзя, стаў першай ахвярай у 2020 годзе. Хутчэй за ўсё, місіянер быў забіты ў нядзелю пасля вяртання са святой Імшы. У панядзелак, 13 студзеня, у ягоным доме ў вёсцы Бодыбе на поўначы Паўднёвай Афрыкі паліцыя знайшла яго цела са звязанымі рукамі і нагамі. Пахаванне адбылося ў сераду ...
Читать далее »Як вернікі павінны трымаць рукі падчас малітвы «Ойча наш» на Імшы? Каментар арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, які таксама ўзначальвае ў епіскапаце камісію Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, тлумачыць, якую паставу належыць прымаць вернікам падчас малітвы «Ойча наш» на святой Імшы. 16 студзеня на рускамоўным партале Dominus.by (гэты праект рэалізуе група каталіцкіх энтузіястаў з Мінска) з’явіўся матэрыял адносна недапушчальнасці таго, каб свецкія вернікі на святой Імшы ...
Читать далее »Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
17 студзеня 2020 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Фелікса Чысекедзі. Пасля сустрэчы з Пантыфікам адбылася размова палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі. У ходзе шчырых перамоў адзначаліся добрыя двухбаковыя адносіны, якія існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, выказавалася ...
Читать далее »Расклад рэкалекцый і курсаў у Оршы на зіму і вясну
Рэкалекцыйны дом святога Юзафа ў Оршы запрашае на курсы і рэкалекцыі, якія могуць дапамагчы чалавеку ў рэалізацыі яго хрысціянскага паклікання, у паглыбленні адносінаў з Богам. Вельмі раім выкарыстаць такую магчымасць і прапануем расклад на зіму і вясну 2020 года. 8 лютага — «Вінаграднік»; 28 лютага — 1 сакавіка — «Назарэт» — курс самастойнай працы з Божым словам; 14 сакавіка — ...
Читать далее »Дыяцэзіяльны конкурс на веданне Святога Пісання распачнецца ў сакавіку
Паважаныя святары, асобы кансэкраваныя, браты і сёстры ў Хрысце! Дарагія дзеці! Запрашаем Вас прыняць удзел у ІІ Дыяцэзіяльным конкурсе на веданне Святога Пісання! У мінулым годзе такі Конкурс адбыўся першы раз, у ім прыняло ўдзел 220 самых смелых дзяцей з 26 парафій Віцебскай дыяцэзіі. Супольная падрыхтоўка да Конкурса аб’яднала 20 катэхетаў, у арганізацыю мясцовых этапаў актыўна ўключаліся святары і сёстры. ...
Читать далее »Жанчына ўпершыню на кіраўнічай пасадзе ў Дзяржсакратарыяце
Жанчына ўпершыню прызначана намеснікам сакратара ў Дзяржсакратарыяце. Італьянка лічыць, што яе прызначэнне – знак увагі Папы Рымскага да ролі жанчын у Касцёле і ў грамадстве, але гэта не галоўная прычына. Папа Францішак прызначыў Франчэску Дзі Джавані намеснікам сакратара Аддзела па сувязях з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята, даручыўшы ёй кіраваць сектарам шматбаковых адносін. Дзі Джавані нарадзілася ў 1953 годзе ў Палерма, атрымала ...
Читать далее »Бэнэдыкт XVI не даваў дазволу на пазначэнне сябе ў якасці сааўтара кнігі пра цэлібат. Тлумачэнне сакратара Папы-эмерыта
Прэфект Папскага дома і асабісты сакратар Папы-эмерыта паведаміў, што Бэнэдыкт XVI не даваў дазволу на пазначэнне сябе ў якасці сааўтара кнігі кардынала Рабэра Сара пра каштоўнасць цэлібату. “Магу пацвердзіць, што сёння раніцай, па ўказанні Папы-эмерыта, я звярнуўся да кардынала Рабэра Сара з просьбай звязацца з выдавецтвам і папрасіць прыбраць імя Бэнэдыкта XVI як сааўтара кнігі, а таксама прыбраць яго подпіс ...
Читать далее »Материалы Ватиканской библиотеки стали доступны онлайн
Начиная с 2020 года многие из материалов Ватиканской библиотеки стали полностью доступны на специально созданном для их размещения сайте. Это касается не только печатных текстов, но также рукописей, инкунабул и других материалов, включая монеты. Среди доступного контента — древние армянские, сирийские и греческие рукописи, а также редчайшие образцы живописи, созданные в средневековой Японии и доколумбовой Америке. Цифровая коллекция постоянно пополняется, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!