Рэкалекцыйны дом святога Юзафа ў Оршы запрашае на заняткі па вывучэнні Бібліі. 23-25 кастрычніка адбудзецца курс “Эмаўс”. Біблійны курс «Эмаўс» – гэта не столькі рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым Словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнню Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Ватыканскі іерарх пра стымул да вывучэння Бібліі
Мы павінны зноў пачаць стымуляваць да вывучэння Святога Пісання, а таксама да разумення таго, што яно асвячае жыццёвы шлях верніка, — падкрэсліў старшыня Папскай рады па культуры. Любоў да Бібліі была лейтматывам жыцця св. Гераніма, — заўважыў кардынал Джанфранка Равазі ў каментары да Апостальскага ліста Scripturae Sacrae Affectus, які пабачыў свет 30 верасня 2020 г. Папа Францішак прысвяціў дакумент 1600-годдзю ...
Читать далее »Новыя благаслаўлёныя Касцёла: Пантыфік ухваліў дэкрэты
29 верасня 2020 г. Святы Айцец Францішак упаўнаважыў Кангрэгацыю па справах Кананізацыі абнародаваць дэкрэты, якія датычацца беатыфікацыйных працэсаў. Папа ўхваліў дэкрэт аб зацвярджэнні цуду, здзейсненага праз заступніцтва Слугі Божай Гаэтаны Таламэа, вядомай як Нуча, свецкай верніцы, памерлай у 1997 г. у італьянскім Катандзара. Таксама дэкрэтам была пацверджана мучаніцкая смерць Слуг Божых кс. Франчэска Кастара Соха Лопеса і трох яго паплечнікаў, ...
Читать далее »Вернікі з усёй Беларусі прынялі ўдзел у рэкалекцыях з а. Антанэлла Кадэду ў Навагрудку
25-27 верасня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі, якія правёў а. Антанэлла Кадэду, місіянер з Бразіліі. У рэкалекцыях удзельнычыла вялікая колькасць людзей, з якіх большасць – вернікі з усёй Беларусі: Мінск, Гродна, Ліда, Віцебск, Паставы, Горкі, Наваполацк, Ваўкавыск і г.д. Праграма рэкалекцый была вельмі насычаная, першы дзень рэкалекцый, распачаўся адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту і просьбай аб плённым удзеле ...
Читать далее »Формы і метады абмежавання дзейнасці рыма-каталіцкага духавенства ў 1944-1970-я гг.
У Савецкім Cаюзе ў адпаведнасці з заканадаўтвам аб культах розныя канфесіі маглі функцыянаваць у вызначаным уладамі прававым полі. Нягледзячы на тое, што дзейнасць цэркваў і духавенства, хоць і з абмежаваннямі, але была дазволена, а свабода адпраўлення культу прызнавалася за грамадзянамі, рэалізацыя гэтых правоў і свабод на практыцы ішла ўразрэз з савецкім заканадаўствам. Можна казаць, што розныя канфесіі ў розных рэспубліках ...
Читать далее »Будаваць Валадарства справядлівасці кожны дзень
За апошнія месяцы нам, беларускім католікам, прышлося пачуць: «У храмы людзі павінны прыходзіць маліцца! Цэрквы, касцёлы — не для палітыкі!» На розныя лады такое паўтаралася то тут, то там: маўчыце, маўчыце, маўчыце, вернікі, пра сітуацыю ў грамадстве, не вашага розуму гэтыя справы! Але ці сапраўды католік, у тым ліку каталіцкі святар ці нават біскуп, мусіць маўчаць пра тое, што адбываецца ў ...
Читать далее »У Пінскай дыяцэзіі развіваецца душпастырства для глухіх
Кс. Юры Пракапюк з баранавіцкай парафіі св. Зыгмунда нядаўна стаў душпастырам Пінскай дыяцэзіі для асоб з парушэннямі слыху. Святар 27 верасня 2020 г. правёў першую сустрэчу з падапечнымі ў Гомелі. Як адзначыў у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Vatican News кс. Юры, Касцёл у Беларусі імкнецца евангелізаваць усіх, таксама – непаўнаспраўных. “Святы апостал Павел зазначыў у адным са сваіх пасланняў, што вера ...
Читать далее »Ці ўмешваецца арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у палітыку?
Не так даўно адна верніца задала мне пытанне: “Ксёндз Віктар, скажыце, чаму арцыбіскуп Кандрусевіч умешваецца ў палітыку”? Думаю, адказ на гэтае пытанне будзе цікавым і для чытачоў “Каталіцкага Весніка”. Многія, разважаючы пра паслугу біскупаў у Каталіцкім Касцёле, не да канца разумеюць іх місію і заданні. Бачачы біскупа, як той удзяляе сакрамант бежмавання ці наведвае нейкую ўрачыстасць, людзям можа здавацца, што ...
Читать далее »Парафія ў Варапаеве адзначыла фэст св. Міхала Арханёла і развіталася з пробашчам
Урачыстасць адбылася 29 верасня, калі Касцёл адзначае свята Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. Варапаеўская парафія сваім апекуном мае св. Міхала. Дарэчы, ён лічыцца нябесным заступнікам Беларусі, а імя азначае “Хто ж, як не Бог”. Святочны дзень стаў і часам развітання з пробашчам кс. Юрыем Вількам SCJ. Святар тут служыў з 2015 года, спачатку вікарыем, а з 2016 года пробашчам. 4 ...
Читать далее »Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Баранавічах
З 2 па 4 кастрычніка ў Баранавічах пройдуць рэкалекцыі цвярозасці, якія арганізоўвае душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі. Рэкалекцыі адбудуцца ў доме айцоў вербістаў па вул. Шаўчэнкі, 6. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 29 26 82 539 — Наталля. Grodnensis.by
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!