Авторские архивы: catholic_admin

Пантыфік: учынкі міласэрнасці найбольш праслаўляюць Бога

Выбіраць жыццё – значыць змагацца з мысленнем паводле прынцыпу «выкарыстай і выкінь» і «усё і цяпер», каб скіроўваць жыццё да нябесных мэтаў, да Божых мараў, — падкрэсліў Папа Францішак. Ва ўрачыстаць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, 22 лістапада 2020 г., Папа ўзначаліў урачыстую св. Імшу ў ватыканскай базыліцы, на заканчэнне якой адбылася цырымонія перадачы сімвалаў Сусветных дзён моладзі. Дэлегацыя ...

Читать далее »

Пра справядлівасць у жыцці чалавека

Размова з суддзёю суда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Кірылам Бардонавым. — Ксёндз Кірыл, якім чынам Божая справядлівасць праяўляецца ў жыцці чалавека? — Кожны ўчынак і кожны выбар чалавека мае наступствы. Калі чалавек выбірае зло, ён сутыкаецца з наступствамі зла, якія заўсёды будуць негатыўнымі. У Бібліі мы чытаем, што Бог помсціць за ўчыненае зло. Гэта можна разумець так, што Бог не стварае ...

Читать далее »

Ліст на семінарыйную нядзелю

Шаноўныя браты і сёстры! Апошняя нядзеля літургічнага года – нядзеля Хрыста Валадара Сусвету. Традыцыйна яна называецца семінарыйнай, таму што менавіта ў гэту ўрачыстасць семінарысты раз’язджаюцца па парафіях, каб быць побач з вернікамі, каб разам маліцца, каб сведчыць, каб дзякаваць Богу і людзям. Але сённяшняя нядзеля выглядае інакш. З прычыны пандэміі ў парафіях няма семінарыстаў. Але ёсць наша малітва і ўдзячнасць, ...

Читать далее »

Разважанне на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Год А. 22 лістапада

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 25, 31–46 У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй і ўсе Анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы сваёй. I сабраныя будуць перад Ім усе народы, і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. І паставіць авечак праваруч, а казлоў — леваруч. Тады скажа Валадар тым, ...

Читать далее »

Гісторыя стварэння інстытута Упаўнаважаных Савета па справах рэлігій у БССР

Да 40-х гадоў ХХ ст. рэалізацыя канфесійнай палітыкі ў БССР ажыццяўлялася ў адпаведнасці з агульнымі дэкрэтамі першых дзесяцігоддзяў савецкай улады, напрыклад, з “Дэкрэтам аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы”. Аднак з цягам часу ўзнікла патрэба ў стварэнні асобнага органа, які б кантраляваў дзейнасць усіх царкоўных арганізацый. 14 верасня 1943 г. у СССР быў створаны Савет па Справах ...

Читать далее »

Пантыфік у сваіх энцыкліках раскрывае прычыны сусветнага крызісу

Не дастаткова толькі перажыць пандэмію. Неабходна, каб адбыліся змены, — падкрэсліў кардынал Майкл Чэрны, падсакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Ватыканскі іерарх прыняў удзел у прэзентацыі новай энцыклікі Папы Францішка Fratelli tutti, арганізаванай для студэнтаў папскіх універсітэтаў у Рыме. Ён заўважыў, што бедныя ва ўсім свеце хочуць не проста вярнуцца да таго стану, які быў да пачатку пандэміі, але ...

Читать далее »

Пантыфік: пандэмія адкрыла ўсё лепшае і горшае ў народах

Святы Айцец скіраваў відэапасланне да ўдзельнікаў анлайн-семінара, прысвечанага ролі Касцёла ў Лацінскай Амерыцы падчас пандэміі каронавіруса. Форум пачаўся 19 лістапада 2020 г. Пантыфік пажадаў, каб праз досвед братэрства і сацыяльнага сяброўства гэта ініцыятыва магла даць імпульс новым працэсам, закліканым гарантаваць годнае жыццё народам кантынента, асабліва самым бедным і кінутым на задворкі. “Пандэмія паказала ўсё самае лепшае і самае горшае ў ...

Читать далее »

У касцёле пры Вострай Браме ў Вільні адбудзецца святая Імша на беларускай мове

З суботы 14 лістапада ў Вільні адбываюцца традыцыйныя Апекі ў гонар Маці Міласэрнасці Вастрабрамскай, якія праходзяць пад дэвізам Totus Tuus — «Увесь Твой». Гэтыя словы біскупскага і папскага дэвізу святога Яна Паўла ІІ з нагоды яго 100-гадовага юбілею сёлета вызначылі тэму традыцыйных марыйных урачыстасцяў. Кожны дзень Апек прысвечаны тым ці іншым падзеям з жыцця Вялікага Папы і разважанню над яго ...

Читать далее »

Постабортный синдром: «Ты никогда об этом не забудешь…»

Острые края этого воспоминания притупились, сгладились и обмялись, но ни смысл, ни яркость не потускнели… Я, всё ещё совсем молодая женщина, стою перед зеркалом… Совсем недавно из зеркала на меня смотрела открытая, любящая, нежная и добрая девочка. Куда же она подевалась теперь? Почему теперь день за днём и месяц за месяцем я вижу только замороженную, вечно усталую и недовольную злюку ...

Читать далее »

Бэтлеемскі агонь міру ўжо запалены

Пандэмія не перашкодзіла працягу традыцыі запальваць Бэтлеемскае святло міру. Ініцыятарам гэтай традыцыі з’яўляецца радыё ORF з Верхняй Аўстрыі. У гэтым годзе перадача Святла міру праходзіць пад дэвізам «Святло служэння». З 1986 года агонь ад алейнай лямпы, якая знаходзіцца ў Бэтлеемскім гроце над срэбнай зоркай, якая адзначае месца нараджэння Езуса, запальвала дзіця з Верхняй Аўстрыі, якое адзначалася не толькі сваімі дасягненнямі ...

Читать далее »