Авторские архивы: catholic_admin

Курс «Закхей» для моладзі пройдзе ў Оршы

Рэкалекцыі пройдуць у Оршы з 3 па 6 лістапада. Курс “Закхей” – гэта сустрэча для моладзі школьнага ўзроста ад 13 да 18 гадоў. На курсе ёсць час на малітву, ‎катэхезы на розныя важныя тэмы, час на размовы і гульні, а асабліва на сустрэчу з жывым ‎Богам. Час, каб задумацца над сваім жыццем і знайсці адказы на свае пытанні. Абавязковы папярэдні ...

Читать далее »

Мінск і Міншчына ў перыяд 23.ІІ.1917-18.ІІІ.1921 ва ўспамінах ксяндза Браніслава Усаса

Хацелася б прапанаваць Вам новы фармат ужо традыцыйнай гістарычнай рубрыкі. Гэта публікацыя гістарычнага дакумента – успамінаў аднаго са святароў, які працаваў у Мінску ў 1917 – 1921 гадах – ксяндза Браніслава Усаса. Успаміны як гістарычная крыніца важныя для нас тым, што дазваляюць паглядзець на гістарычныя падзеі вачыма іншага чалавека, удзельніка альбо відавочцы гэтых падзей. Варта падыходзіць да такіх крыніц крытычна: ...

Читать далее »

Націск як важны чыннік культуры маўлення

У папярэдніх артыкулах мы разгледзелі некаторыя актуальныя аспекты функцыянавання сучаснай беларускай мовы, у прыватнасці, прааналізавалі працэсы пашырэння яе лексічнага складу праз неалагізмы і паспрабавалі асвятліць тэндэнцыі да ўзбагачэння яе сінанімічных рэсурсаў. Сёння мы пагаворым пра яшчэ адзін надзвычай важны кампанент нашай мовы – націск. Нагадаем, што націскам называецца інтанацыйнае вылучэнне аднаго са складоў слова. Зразумела, калі ў гэтым слове ёсць ...

Читать далее »

Поўны адпуст за памерлых можна атрымаць на працягу ўсяго лістапада

28 кастрычніка 2021 года Апостальская Пэнітэнцыярыя абнародавала дэкрэт, якім, у сувязі з пандэміяй, была ўстаноўлена магчымасць атрымання на працягу ўсяго лістапада поўнага адпусту за памерлых. Рашэнне было прынята з увагай да просьбаў многіх пастыраў Касцёла і сітуацыі, звязанай з пандэміяй. Згодна з ім, сёлета, як і ў 2020 г., атрымаць адпуст для памерлых можна будзе не толькі на працягу актавы ...

Читать далее »

Семінарыя – не толькі малітва і навучанне: як клерыкі-першакурснікі капаюць траншэі

26 кастрычніка семінарысты, якія навучаюцца на падрыхтоўчым курсе Вышэйшай Духоўнай семінарыі, наведалі прытулак для дзяцей у вёсцы Багданава, што ў Валожынскім раёне. Прыёмнымі дзецьмі, якія жывуць у гэтай сям’і, апякуюцца 2 жанчыны Алена і Тэрэза, якія належаць да Інстытута кансэкраванага жыцця св. Тэрэзы. 7 юнакоў разам са сваім духоўным айцом кс. Алегам Пятрашкам дапамагалі на тэрыторыі прытулку капаць траншэю, раўнялі ...

Читать далее »

У Ватыкане пачалі прышчапляць трэцяй дозай вакцыны

У Ватыкане распачаўся чарговы этап вакцынацыі ад каронавіруса, у рамках якога будзе ўводзіцца трэцяя доза вакцыны. Першы этап праходзіў са студзеня па чэрвень 2021 г. “У другой палове кастрычніка Упраўленне аховы здароўя і гігіены Дзяржавы Ватыкан пачало прышчапляць трэцяй дозай вакцыны ад COVID-19, аддаючы прыярытэт людзям, старэйшым за шэсцьдзесят гадоў, і ўразлівым асобам”, — паведаміў, адказваючы на пытанне журналістаў, кіраўнік Залы ...

Читать далее »

«Сужэнскія Сустрэчы» запрашаюць сужонкаў і кансэкраваных асоб на рэкалекцыі, якія пройдуць у Баранавічах

Рух «Сужэнскія Сустрэчы» запрашае сужонкаў і кансэкраваных асоб з Баранавічаў і іншых куткоў Беларусі на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 26 па 28 лістапада. Рэкалекцыі праходзяць па ўнікальнай аўтарскай праграме. Сужонкі перажываюць іх у дыялогу паміж мужам і жонкай, кансэкраваныя асобы — у дыялогу з Богам. Як зазначаюць арганізатары, адносіны, нават самыя рамантычныя, патрабуюць пастаяннага клопату, без чаго можна згубіць эмацыйную ...

Читать далее »

Папа Францішак: жыццё кожнага зачатага дзіцяці – святое і недатыкальнае

Перад агульнай аўдыенцыяй, 27 кастрычніка 2021 г. у Ватыкане, Папа благаславіў два званы пад назвай “Голас ненароджаных дзяцей”, якія былі зроблены ў рамках праекту польскага фонда “Так – жыццю”. Вітаючы прысутных на аўдыенцыі пілігрымаў Францішак патлумачыў, што адзін з гэтых касцёльных званоў прызначаны для Эквадору, а другі – для Украіны. “Няхай яны будуць для гэтых краін і для ўсіх знакам ...

Читать далее »

Пляценне ружанцаў як хобі: інтэрв’ю з сястрой Наталляй Дрэмо

У кастрычніку Касцёл асабліва напаўняецца ружанцовай малітвай, а вернікі актыўна ўдзельнічаюць у розных тэматычных конкурсах, акцыях і майстар-класах па стварэнні ружанцаў. Сястра Наталля Дрэмо, палатынка з Воранава, таксама займаецца пляценнем ружанцаў. Манахіня адказала на некалькі пытанняў “Каталіцкага весніка” і распавяла пра сваё захапленне. – Сястра Наталля, калі Вы пачалі займацца стварэннем уласных ружанцаў? – Ствараць ружанцы першы раз я паспрабавала ...

Читать далее »

У Мінску арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч будзе цэлебраваць Імшу ў дзень сваіх імянінаў

У чацвер 28 кастрычніка, у свята святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначлаіць цэлебрацыю святой Імшы ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі. Урачыстая Эўхарыстыя ў галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі распачнецца ў 18.30. Ёй будзе папярдэднічаць выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовае набажэнства ў 18.00. Пробашч сталічнай архікатэдральнай парафіі ксёндз канонік Антоні Клімантовіч шчыра запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у ...

Читать далее »