Папа падзякаваў за прафесіяналізм італьянскім паліцэйскім, якія займаюцца аховай плошчы св. Пятра і клапоцяцца аб бяспецы Пантыфіка падчас яго падарожжаў па тэрыторыі Італіі. 3 лютага 2022 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі кіраўніцтва і супрацоўнікаў Інспекцыі па ахове грамадскага парадку “Ватыкан”. Ён выказаў падзяку сваім гасцям за іх “непрыкметную і адначасова эфектыўную прысутнасць”, якая гарантуе бяспеку вернікам, што прыходзяць памаліцца ў ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Ідзі скрозь свой страх: успамін Святога Блажэя
У кароткіх нататках пра святых, сабраных у кнізе «Пяцьдзясят памочнікаў у нягодах», Анзэльм Грун хацеў данесці, што мы не павінны адчуваць сябе самотнымі ў нашых нягодах. Той, хто ўважліва разглядае сцены ў старых святынях, можа ўсвядоміць, што святыя сапраўды знаходзяцца вакол нас. Святыя могуць расплюшчыць нам вочы, і мы будзем ведаць, як падтрымаць і абараніць сябе ў сваім жыцці, і ...
Читать далее »Курс «Эмаўс», запланаваны ў лютым, адменены
З 4 па 6 лютага ў Оршы павінен быў прайсці «Эмаўс» — курс паглыблення ў Божае слова. «Слова Тваё – светач для маёй нагі і святло для маёй сцежкі». Пс 118(119) Кожнаму з нас хацелася б мець такі светач, які б сваім святлом паказваў добры шлях, які б дапамог знайсці адказы на няпростыя пытанні, што часта ўзнікаюць у нашым жыцці. ...
Читать далее »Женщина родила в коме и проснулась после того, как ей явился св. Иоанн Павел II
Ребекка Мария родилась на 32 неделе 16 марта 2013 года в Катании (Сицилия). Звучит как обычная новость — одни из многих преждевременных родов, которые закончились положительно благодаря прогрессу науки и упорному труду врачей и медсестер. Однако история этого рождения, подробно описанная в журнале Miracoli, куда необычнее, ведь мама малышки в тот момент находилась в коме, и потребовалось настоящее чудо, чтобы ...
Читать далее »Папа Пій ХІІ ведаў пра Халакост і дапамагаў яўрэям
Папа Пій ХІІ інфармаваў амерыканцаў пра Халакост, але яму не верылі, — распавёў Vatican News вядомы нямецкі даследчык Міхаэль Фельдкамп, галоўны архівіст Бундэстага. Папа Пій ХІІ даведаўся пра ажыццяўленне Халакосту вельмі хутка. У сакавіку 1942 года – праз два месяцы пасля Ванзейскай канферэнцыі, на якой высокапастаўленыя нацысты зацвердзілі праграму рэалізацыі так званага “канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання” – ён даслаў ліст Прэзідэнту ЗША Тэадору ...
Читать далее »Наша штодзённае жыццё на алтары. Як і чаму варта замаўляць інтэнцыю св. Імшы?
Ці ахвяра Імшы гэта нешта большае, чым асабістая малітва? Ці можна скласці інтэнцыю з просьбай, каб сусед зламаў нагу і, дзякуючы гэтаму, апамятаўся? Мацвей быў пасля цяжкага разрыву адносін. Жэсты і непатрэбныя словы яшчэ ляталі пад столлю, а ўспаміны і эмоцыі перашкаджалі спакойна заснуць. І хоць іх намеры былі добрымі, боль ад прычынення адзін аднаму ранаў была велізарнай. Ён папрасіў ...
Читать далее »Забілі святара, калі ён спавядаў
Хроніка пераследу хрысціян ў Азіі дапоўнілася новымі трагічнымі выпадкамі: на працягу апошніх выходных дзён на гэтым кантыненце былі забіты два пастыры. 29 студзеня 2022 года ў В’етнаме загінуў 40-гадовы каталіцкі святар, дамініканін, айцец Жузэ Тран Нгок Тхань. Трагедыя здарылася ў дыяцэзіі Дак-Мот, у 40 кіламетрах на паўночны-захад ад Кантума. Злачынца, узброены нажом, накінуўся на законніка, які спавядаў перад вечаровай святой ...
Читать далее »З Бразіліі ў Беларусь: размова з удзельніцай руху “Факаляры”
“Каталіцкі Веснік” паразмаўляў з бразільянкай Алесандрай – удзельніцай руху “Факаляры”, якая ўжо каля шасці гадоў жыве ў Беларусі. Сваім сведчаннем жыцця і веры дзяўчына дзеліцца ў сённяшнім нумары. Пра прыезд у Беларусь, мову і людзей – Я прыехала ў Беларусь амаль шэсць гадоў таму. Зараз жыву ў Мінску. Па прафесіі я правізар. На працы мяне вельмі душэўна прынялі. Гэта радуе, ...
Читать далее »Святы Пасад скіраваў пасланне на Дзень кансэкраванага жыцця
Апостальская Сталіца заклікае кансэкраваных асоб прыняць удзел у сінадальным шляху, які праходзіць у Касцёле, і быць актыўнымі ўдзельнікамі яго місіі. З нагоды XXVI Дня кансэкраванага жыцця, які будзе адзначацца 2 лютага 2022 года, прэфект Кангрэгацыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, кардынал Жуан Брас дэ Авіс, і сакратар узгаданай дыкастэрыі, арцыбіскуп Хасэ Радрыгес Карбальё, скіравалі адмысловае пасланне ...
Читать далее »У лютым пройдуць рэкалекцыі для мужчын… на лыжах
З 18 па 20 лютага дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» запрашае мужчын на рэкалекцыі ў цікавым фармаце. Разам з малітвай, канферэнцыямі і чытаннем Бібліі будзе лыжны паход па маршруце Лосвіда – Гарадок (19 км, Віцебская вобласць). Гэта час духоўных і фізічных намаганняў, разважанняў і пераадолення, добрая магчымасць пабыць у кампаніі хрысціянскіх мужчын і пагутарыць на чыста мужчынскія тэмы. Кантактны тэл. +37529 ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!