Авторские архивы: catholic_admin

Пантыфік наведаў пасольства Расіі пры Святым Пасадзе

Папа Францішак наведаў пасольства Расійскай Федэрацыі пры Святым Пасадзе, гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы, апублікаваным 25 лютага 2022 года. Адзначаецца, што падчас візіту, які працягваўся каля паўгадзіны, Святы Айцец пажадаў выказаць свой непакой у сувязі з вайной ва Украіне. На працягу некалькіх апошніх дзён Папа Францішак і яго бліжэйшыя супрацоўнікі неаднаразова скіроўвалі заклікі да міру. Падчас агульнай аўдыенцыі ...

Читать далее »

Абнародавана пасланне Святога Айца на Вялікі пост

Не спыняцца рабіць дабро, заклікаў Святы Айцец у сваім пасланні на Вялікі пост, жадаючы, каб гэты час навяртання прынёс плады вечнага збаўлення. Дакумент быў абнародаваны 24 лютага 2022 года. “Вялікі пост – гэта спрыяльны час для асабістага і супольнага аднаўлення, што вядзе нас да Пасхі смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста”, — нагадаў Папа Францішак, заклікаючы вернікаў паразважаць над заклікам апостала ...

Читать далее »

Франц Верфель: падчас вайны ён хаваўся ў Люрдзе, а затым напісаў «песню Бернадэт»

Франц Віктар Верфель, нямецкамоўны габрэй, які нарадзіўся ў Празе ў 1890 годзе, вядомы як драматург і сатырык, які высмейваў рэжым Гітлера. Да аншлюсу Аўстрыі жыў у Вене. У 1938 годзе ён бег разам з жонкай у Парыж. Ён ніколі не чуў пра Люрд, хоць з часоў аб’яўлення мінула 80 гадоў. Але менавіта ён з’яўляецца аўтарам песні пра Бернадет, аднаго з ...

Читать далее »

Кардынал Паралін: яшчэ магчыма ўратаваць свет ад жахаў вайны

24 лютага 2022 года кардынал П’етра Паралін, Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы, зрабіў заяву ватыканскім СМІ ў сувязі з нападам Расіі на Украіну. “Перад абліччам сённяшняга развіцця крызісу ва Украіне, яшчэ выразней і настойлівей гучаць словы, якія Святы Айцец Францішак прамовіў учора на заканчэнне агульнай аўдыенцыі. Папа казаў пра “вялікі боль”, “трывогу і заклапочанасць”. Ён таксама заклікаў усе ўцягнутыя бакі ...

Читать далее »

Паведамленне Старшыні ККББ біскупа Буткевіча ў сувязі з ваенным канфліктам ва Украіне

Паведамленне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ў сувязі з ваенным канфліктам ва Украіне Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! Сёння раніцай свет скалыхнула трагічная навіна: паміж найбліжэйшымі да нас суседнімі краінамі распачаўся ваенны канфлікт. Здаровы розум і так моцна яшчэ жывая памяць пра наступствы падобных дзеянняў у гісторыі не сталіся эфектыўным стрымліваючым фактарам. ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікаў прысвяціць Папяльцовую сераду інтэнцыі міру

Папа Францішак спаслаўся на драматычную сітуацыю ва Украіне і пагрозу міру ва ўсім свеце. Ён заклікаў вернікаў прысвяціць Папяльцовую сераду, 2 сакавіка 2022 года, посту і малітве за мір. «Я адчуваю вялікі боль у сваім сэрцы з прычыны пагаршэння сітуацыі ва Украіне. Нягледзячы на дыпламатычныя намаганні мінулых тыдняў, адкрываюцца ўсё больш і больш трывожныя сцэнарыі. Як і я, многія людзі ...

Читать далее »

Карнавал напярэдадні Вялікага посту прайшоў у Мінску

19 лютага 2022 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, адбыўся карнавал для моладзі напярэдадні Вялікага посту. Карнавал прайшоў у стыле Black and white party. Удзельнікі вечара выконвалі розныя заданні на хуткасць, цягавітасць і не толькі. Пасля таго як усе заданні былі выкананыя, удзельнікаў чакалі танцы і час для размоў. Вечар быў ...

Читать далее »

У смаргонскай парафіі св. Яна Паўла II прывіталі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

У парафію св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні прыбылі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з санктуарыяў нашай краіны, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па Беларусі. Абразы прыбылі з варнянскай парафіі св. Юрыя, двума тыднямі раней яны знаходзіліся на Астравеччыне. Пасля таго як там адбылася Імша падзякі і развітальная працэсія, копіі абразоў скіраваліся на Смаргоншчыну. Суботнім вечарам у маленькай, але ўтульнай капліцы св. ...

Читать далее »

Многоликое мужество

23 февраля — это, несомненно, светский праздник, но ничто не мешает нам использовать его, чтобы поговорить о мужестве и о фигуре мужчины в современном мире. Об архетипах, Толкине и первенстве внутренней силы над внешней размышляет американский католический блогер, автор проекта Catholic Gentleman, Сэм Гузман. В современной культуре понятие «мужество» было отложено в дальний ящик, и, надо заметить, ящик давольно маленький. Единственно ...

Читать далее »

Рэкалекцыі Lectio Divina пройдуць у Мядзелі

Айцы кармэліты запрашаюць усіх ахвотных на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 25 па 27 лютага (пятніца – нядзеля) у мядзельскім рэкалекцыйным доме. Духоўныя практыкаванні па методыцы Lectio Divina грунтуюцца на ўважлівым чытанні Божага слова і разважанні над ім у кантэксце ўласнага жыцця. Рэкалекцыі дапамогуць нанава адкрыць жывое і дзейснае Божае Слова і жыць ім. Правядзе духоўныя практыкаванні айцец Пётр Фраштэнга OCD. Прыблізны план рэкалекцый і ...

Читать далее »