Авторские архивы: catholic_admin

Колькі гадоў было св. Юзафу?

– Хвала Хрысту! Колькі на самай справе меў гадоў св. Юзаф, калі сустрэўся з Марыяй? Дзякуй за адказ. Ян – Шаноўны Ян! На гэтае пытанне адказаць дакладна немагчыма, паколькі няма верагодных звестак, акрамя кананічных Евангелляў, а яны ў сваю чаргу не даюць указання на ўзрост св. Юзафа. Аднак паразважаць над “магчымым” узростам апекуна Божага Сына на падставе евангельскіх апісанняў і ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Генсвайн перадаў рымскай парафіі сутану Бэнэдыкта XVI

Шматгадовы асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI, арцыбіскуп Георг Генсвайн, падарыў сутану спачылага Папы-эмерыта рымскай парафіі Санта-Марыя-Кансалятрычэ-аль-Тыбуртына. “Бэнэдыкт XVI насіў яе на працягу доўгага часу, нават у мінулым годзе”, — падкрэсліў арцыбіскуп, дадаючы, што Папа-эмерыт заўсёды падтрымліваў духоўную блізкасць са сваёй тытулярнай парафіяй, да якой быў прывязаны яшчэ з 1977 года, калі атрымаў кардынальскую годнасць. Іерарх зазначыў, што перадаючы сутану рымскай парафіяльнай ...

Читать далее »

“Ці ведала Ты, Марыя?”: велікапоснае чуванне моладзі прайшло ў Мінску

На працягу апошніх год добрай традыцыяй стала арганізоўваць велікапосныя начныя чуванні моладзі. Гэта выдатная нагода глыбей перажыць Вялікі пост, наблізіцца да таямніцаў мукі і смерці Езуса Хрыста, каб разам з Ім прыйсці да пустой магілы падчас Змёртвыхпаўстання. Чуванне адбылося з 18 на 19 сакавіка ў архікатэдральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Спатканне распачалося святой Імшой, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ...

Читать далее »

Прадстаўнік Святога Пасаду пакінуў Нікарагуа

17 сакавіка 2023 года мансеньёр Марсэль Дыюф, Часовы павераны па справах Святога Пасаду ў Нікарагуа, пакінуў краіну і пераехаў у Коста-Рыку. Закрыццё нунцыятуры адбылося па просьбе нікарагуанскіх уладаў. Нагляд за будынкам дыпламатычнага прадстаўніцтва Апостальскай Сталіцы і яго маёмасцю, згодна з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных стасунках, быў даручаны Італьянскай Рэспубліцы. Перад ад’ездам з Нікарагуа з мансеньёрам Дыюфам прыйшлі развітацца дыпламатычныя прадстаўнікі ...

Читать далее »

Парады для штодзённага наследавання святога Юзафа

З нагоды ўрачыстасці святога Юзафа прапануем даведацца больш пра тое, як можна наследаваць гэтага святога апекуна Касцёла. Хоць малітвы і пабожныя практыкі з’яўляюцца важнай часткай ушанавання святога Юзафа, самае галоўнае — браць прыклад з яго. У кнізе XIX стагоддзя «Адданне святому Юзафу» яе аўтар, айцец Луіс Лалемант, дакладна тлумачыць гэтую канцэпцыю. «Самая высокая адданасць нашым святым заступнікам — гэта пераймаць ...

Читать далее »

Разважанне на ўрачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. 20 сакавіка

Евангелле Мц 1, 16. 18–21. 24а Якуб быў бацькам Юзафа, мужа Марыі, ад якой нарадзіўся Езус, званы Хрыстом. Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць, хацеў патаемна адпусціць Яе. Калі ён надумаў гэта, вось анёл ...

Читать далее »

У Мёрах адбылася сустрэча ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым

18 сакавіка ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св.Язафата Кунцэвіча ў Мёрах прайшла чарговая сустрэча ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым. У спатканні прынялі ўдзел кс. Славамір Самковіч, куратар груп Апостальства Віцебскай дыяцэзіі, і спадарыня Аліна Новікава, галоўная аніматарка Апостальства дапамогі душам чыстцовым у Беларусі і галоўны рэдактар выдавецтва «Про Хрысто». Сустрэча пад агульнай назвай «Чысцец — праяўленне Божай міласэрнасці» ...

Читать далее »

У Ізраілі адрадзілі пальмы, якія раслі ў часы Езуса

Як доўга можна захоўваць насенне? Большасць насення захоўваюць сваю здольнасць да прарастання ўсяго некалькі гадоў. Аднак ізраільскім біёлагам удалося вярнуць да жыцця від фінікавай пальмы, якая расла ў часы Езуса, праз амаль 2000 гадоў! Іўдзейскі фінік (Phoenix dactylifera) — вельмі спецыфічны від. Гэтыя пальмы былі шырока вядомыя і высока шанаваліся ў старажытнасці. Яны былі адным з важных кампанентаў ізраільскай эканомікі. ...

Читать далее »

Неделя молитв о святости жизни пройдет по инициативе Католической Церкви в Казахстане

Неделя молитв о святости жизни пройдет с 19 по 25 марта по инициативе Католической Церкви в Казахстане. В текущем году к этой инициативе присоединятся также католики Узбекистана и ряд католических приходов в России, сообщили в Католической информационной службе Центральной Азии. Цель мероприятия – привлечь внимание к важности защиты жизни от момента зачатия до естественной смерти, к тому, что каждый человек, ...

Читать далее »

Разважанне на ІV нядзелю Вялікага посту. Год А. 19 сакавіка

Евангелле Ян 9, 1. 6–9. 13–17. 34–38 У той час: Праходзячы, Езус убачыў чалавека, сляпога ад нараджэння. Ён плюнуў на зямлю, зрабіў са сліны гразь і памазаў граззю вочы сляпому, і сказаў яму: Ідзі, абмыйся ў купальні Сілаам (што перакладаецца «пасланы»). Той пайшоў, абмыўся і прыйшоў відушчы. А суседзі і тыя, хто бачыў яго раней жабраком, казалі: Ці не той ...

Читать далее »