Амерыканская кампанія Bavarian Waste, якая вырабляе кантэйнеры, набыла і вывесіла самы вялікі ў свеце сцяг Найсвяцейшага Сэрца Езуса. «Сэрца Езуса сімвалізуе яго бясконцую любоў і міласэрнасць да чалавецтва», — гаворыцца на сайце кампаніі.
Самы вялікі сцяг Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў свеце мае 30 футаў у вышыню і 50 футаў у шырыню, або прыкладна 10 на 15 метраў. Яго набыла кампанія Bavarian Waste з Уолтана (штат Кентукі). Яе прэзідэнтам з’яўляецца 64-гадовы Джэймс Брэйггеман, які ў цяперашні час узначальвае кампанію з 63 чалавек.
Кампанія Bavarian Waste — гэта сямейны бізнес пяці пакаленняў з 1901 года. Першапачаткова гэта была транспартная кампанія, якая перажыла вялікі крызіс і ператварылася ў завод па ўтылізацыі адходаў. Кампанія таксама абслугоўвае камерцыйныя аб’екты і жылыя дамы, а таксама пастаўляе кантэйнеры для смецця.
Як адзначае ўладальнік кампаніі: «Гаворка ідзе не толькі пра бізнес. Мы стараемся жыць каталіцкай верай. Мужчына кажа пра сябе, што ён католік-традыцыяналіст, які не саромеецца публічна прызнаваць Бога».
«Наша галоўная місія ў Bavarian Waste, сямейным бізнесе, — прапагандаваць панаванне Хрыста Валадара ва ўсім грамадстве», — чытаем на сайце кампаніі. «Дзякуючы нашаму адданаму служэнню Богу і краіне, пры ўтылізацыі адходаў, мы клапоцімся аб дабрабыце нашых супрацоўнікаў, кліентаў і нашай супольнасці», — тлумачаць уладальнікі.
31 мая, больш за 600 чалавек прынялі ўдзел у цырымоніі вывешвання вялізнага сцяга. Відэазапіс гэтай падзеі набірае вялікую папулярнасць у сацыяльных сетках. На кадрах, знятых з беспілотніка, відаць як 20 чалавек трымаюць вялікі сцяг. Цырымонію ўзначаліў кс. Стэфан Станіч з касцёла Унебаўзяцця Маці Божай, які благаславіў сцяг і даверыў кампанію Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
У інтэрв’ю інтэрнэт парталу lifesitenews.com Брэйггеман патлумачыў, што даўно хацеў усталяваць сцяг на тэрыторыі кампаніі, каб такім чынам вылучыць месяц чэрвеня, які асаблівым чынам прысвечанага Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
Паводле pl.aleteia.org
пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!