У суботу 7 лютага ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай ў рамках Навэнны з нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі пройдзе агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця.
Такія мерапрыемствы штогод праходзяць з нагоды ўрачыстасці Ахвяравання Пана, якая ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 2 лютага і таксама з’яўляецца Днём кансэкраванага жыцця — асаблівым святам усіх тых, хто без рэшты прысвяціў сябе служэнню Богу ў манаскім або законным жыцці.
Дэвізам агульнабеларускай сустрэчы кансэкраваных асоб будуць словы «Пакліканне – дар і заданне».
Старшыня Аб’яднання вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі ксёндз Андрэй Лысы SChr запрашае ўсіх кансэкраваных асоб, якія нясуць служэнне ў нашай краіне, а таксама ўсіх людзей добрай волі, хто хоча маліцца за кансэкраваных асоб, узяць удзел у гэтай падзеі.Праграма сустрэчы:
- 11.00 — прывітанне, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць споведзі;
- 11.45 — прыгатаванне да Эўхарыстыі;
- 12.00 — святая Імша з аднаўленнем манаскіх абяцанняў (узначальвае цэлебрацыю біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Адказны за пастырства Інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця пры ККББ);
- 13.15 — абед, інтэграцыя;
- 14.30 — мультымедыйная прэзентацыя манаскіх супольнасцей;
- 15.00 — Літанія да Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста, благаслаўленне і выезд.
Увага! Для лепшай арганізацыі неабходна пацвердзіць удзел у мерапрыемстве да 31 студзеня ўключна па спасылцы>>>
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!