- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця пройдзе ў Будславе

[1]У суботу 7 лютага ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай ў рамках Навэнны з нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі пройдзе агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця.

Такія мерапрыемствы штогод праходзяць з нагоды ўрачыстасці Ахвяравання Пана, якая ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 2 лютага і таксама з’яўляецца Днём кансэкраванага жыцця — асаблівым святам усіх тых, хто без рэшты прысвяціў сябе служэнню Богу ў манаскім або законным жыцці.

Дэвізам агульнабеларускай сустрэчы кансэкраваных асоб будуць словы «Пакліканне – дар і заданне».

Старшыня Аб’яднання вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі ксёндз Андрэй Лысы SChr запрашае ўсіх кансэкраваных асоб, якія нясуць служэнне ў нашай краіне, а таксама ўсіх людзей добрай волі, хто хоча маліцца за кансэкраваных асоб, узяць удзел у гэтай падзеі.Праграма сустрэчы:

Увага! Для лепшай арганізацыі неабходна пацвердзіць удзел у мерапрыемстве да 31 студзеня ўключна па спасылцы>>> [2]

Catholic.by [3]