Адбудуем Будслаў разам. У Беларусі пройдзе дабрачынны марафон хрысціянскай музыкі

З 23 кастрычніка па 27 лістапада ў Беларусі пройдзе дабрачынны марафон «Адбудуем Будслаў разам».

У межах акцыі пройдзе восем канцэртаў арганнай і духоўнай музыкі ў Віцебску, Гродне, Лідзе, Магілёве, Мінску і Пінску. На працягу марафону ў розных святынях Беларусі таксама будзе праводзіцца выстава «Жыццё святога Яна Паўла ІІ».

Праграма дабрачыннага марафону

23 кастрычніка

Архікатэдра Найсвяцейшага Імя Марыі

Мінск, пл. Свабоды, 9

20.00 – арганны канцэрт

Выканаўца Дарыюш Гайдукевіч (Польша) з праграмай Florilegium musicum («Музычная анталогія»)

выстава «Жыццё святога Яна Паўла ІІ»

24 кастрычніка

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава

Магілёў, вул. Камсамольская, 4

16.00 – арганны канцэрт

Выканаўца Дарыюш Гайдукевіч (Польша) з праграмай Florilegium musicum («Музыяная анталогія»)

17.30 – выстава «Жыццё святога Яна Паўла ІІ»

18.30 – святая Імша

7 лістапада

Касцёл святой Барбары

Віцебск, вул. Ленінградская, 27

12.00 – святая Імша

13.00 – канцэрт хору «Голас Душы» (Мінск) і хору «Cantus Cordis» (Мінск)

выстава «Жыццё святога Яна Паўла ІІ»

7 лістапада

Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

Пінск, вул. Леніна, 18

17.00 – арганны канцэрт

выканаўца Кацярына Нікалаева (Мінск)

19.00 – святая Імша

21 лістапада

Трансляцыя на партале Сatholic.by

20.00 – анлайн канцэрт

Гродна, катэдральная базыліка святога Францішка Ксавэрыя — выступ хору «Залатая Горка» (Мінск)

Ліда, касцёл Узвышэння Святога Крыжа — арганны канцэрт, выканаўца Ганна Горбач (Мінск)

Мінск, касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы — арганны канцэрт, выканаўца Віктар Кісцень (Мінск)

27 лістапада

Касцёл святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл)

Мінск, вул. Савецкая, 15

19.00 – святая Імша

20.00 – канцэрт хору «Голас Душы» (Мінск) і хору «Cantus Cordis» (Мінск)

Выстава «Жыццё святога Яна Паўла ІІ»

Catholic.by

для друку для друку