Global Rosary — сусветная ініцыятыва ружанцовага кола онлайн

Хочаце далучыцца да сусветнага ружанца? Цяпер гэта магчыма.

Глабальны ружанец – ружанцовае кола онлайн

Калі хтосьці ў Еўропе заканчвае сваю “дзясятку”, хтосьці ў Амерыцы толькі пачынае. У Афрыцы і Азіі ўсё больш людзей цягнуцца да ружанца, часта не ведаючы, хто менавіта моліцца з імі, але яны ведаюць, што не адны. Так дзейнічае Глабальны ружанец: міжнароднае ружанцовае кола, якое ахоплівае ўсе кантыненты.

Аўтар гэтага праекта — Марэк Гацэк, польскі праграміст і графічны дызайнер — вырашыў выкарыстаць свае прафесійныя навыкі для прасоўвання ружанца. Global Rosary— гэта вэб-сайт і бясплатнае мабільнае прыкладанне, даступнае для Android і iOS, перакладзенае на сем моў. “Яго мэта — стварыць глабальны, «жывы» ружанец, які аб’яднае ад 500 тысяч да 1 мільёна чалавек з усяго свету — каб яны маглі штодня разам «маліцца» ўвесь ружанец (кожны чалавек займае адну дзясятку)”, — падкрэслівае Марэк Гацэк.

Невялікае абавязацельства

Карыстальнік выбірае інтэнцыю — для канкрэтнай асобы, справы або падзеі — і праграма прызначае яму адну таямніцу і месца ў ружанцы. З гэтага часу ён моліцца гэтую таямніцу кожны дзень.

Глабальны ружанец крок за крокам вядзе карыстальніка, можа адпраўляць напаміны і ў пачатку кожнага месяца просіць кароткага пацверджання працягу ўдзелу. Гэта гарантуе, што супольнасць застаецца рэальнай і актыўнай — без «пустых месцаў» у малітве. Калі хтосьці адмаўляецца або перастае пацвярджаць свой удзел, сістэма аўтаматычна дзеліцца яго месцам з іншымі. Усё гэта для таго, каб кожны ружанец быў завершаны, а малітва працягвалася без перапынкаў.

Глабальны ружанец і карта жывога ружанца

Адной з цікавых асаблівасцей Global Rosary з’яўляецца карта жывога ружанца. Менавіта гэта робіць бачнай глабальную супольнасць. Кожнае сэрца на карце сімвалізуе аднаго чалавека, які моліцца ў гэты дзень за сваю таямніцу. Сэрцы раскіданы па ўсім свеце — ад маленькіх гарадоў да вялікіх мегаполісаў. Калі некалькі чалавек моляцца ў адным месцы, карта злучае іх у адзін пункт і адлюстроўвае іх імёны.

Па меры развіцця вэб-сайта і ініцыятывы на карце таксама будуць з’яўляцца залатыя сэрцы, якія паказваюць, што хтосьці моліцца ўжо год.

Гэта не рэйтынг — гэта летапіс вернасці. Кожнае сэрца важнае, але з часам можна ўбачыць, як малітва сталее: ад першых крокаў (срэбра), праз настойлівасць (золата), да нязменнасці (каралеўскае), чытаем на вэб-сайце.

Паводле pl.aleteia.org
Пераклад Марыны Сінкевіч

для друку для друку