Мазаічны партрэт зроблены ў якасці «працягу папскага спісу» ў знакамітай серыі партрэтаў пад столлю рымскай базілікі Святога Паўла, ужо ўсталяваны на належным месцы. Размяшчэнне мазаікі з выявай Папы Льва XIV побач з выявамі пераемнікаў Святога Пятра ў базіліцы Святога Паўла за мурамі сведчыць пра вялікую традыцыю Касцёла, пра яе бесперапыннасць з часоў Святога Пятра.
«Добра, што ў нас ёсць гэтыя партрэты; гэта дае вернікам і няверуючым — веру ў тое, што мы таксама належым да гэтай традыцыі, што мы таксама працягваем яе», — сказаў Vatican News айцец Вальдэмар Турэк з Дзяржаўнага сакратарыята Святога Пасаду.
Мазаіка з партрэтам Папы была прадстаўлена 14 студзеня 2026 г., перад пачаткам агульнай аўдыенцыі, а на наступны дзень яна была ўсталявана ў базіліцы Святога Паўла, побач з партрэтам Папы Францішка.
Фармальна мазаічная майстэрня ў Ватыкане паўстала па волі папы Бенэдыкта XIII у 1727 годзе; але вядома, што тагачасныя майстры натхняліся традыцыямі і вопытам сваіх папярэднікаў. Вялізны храм трэба было адпаведна ўпрыгожыць. У 1578 годзе Папа Рыгор XIII вырашыў упрыгожыць Грыгарыянскую капліцу мазаікай. Праца была ўспрынята з энтузіязмам і мазаічнае ўпрыгожванне працягвалася, у тым ліку купала Мікеланджэла і паступова ўсіх астатніх купалоў базілікі.
У саборы Святога Пятра мазаікі займаюць каля 10 тысяч квадратных метраў. У гэта цяжка паверыць. Калі я часам праводжу групы або індывідуальных турыстаў, я згадваю, што тут у нас па сутнасці толькі мазаіка, і людзі здзіўляюцца. Большасць з іх не ўсведамляе, што гэта мазаікі», — дадае айцец Турэк, які пазнаёміўся з тэхнікай стварэння ватыканскіх мазаік, у прыватнасці той, што адлюстроўвае выяву Папы Льва XIV, падчас наведвання мазаічнай студыі.
Папскія мазаічныя партрэты ў касцёле ствараюцца з V стагоддзя. Цяпер там таксама ёсць партрэт Папы Льва XIV.
credo.pro
Пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!


