У Баранавічах адбудзецца навуковы сімпозіум, прысвечаны 100-годдзю Пінскай дыяцэзіі

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сардэчна запрашае на «Навуковы сімпозіум з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі».

Сімпозіум адбудзецца 27 верасня па адрасе: г. Баранавічы, вул. Тараса Шаўчэнкі, 6 (Дом Святой Тройцы).

План мерапрыемства:

  • 14.30 — святая Імша ў капліцы каледжа з удзелам біскупаў, святароў, выкладчыкаў, студэнтаў каледжа і гасцей;
  • 15.30 — адкрыццё сімпозіума, уступнае слова біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі;
  • 15.40 — даклад на тэму «100-годдзе Пінскай дыяцэзіі ў тэалагічнай перспектыве» (кс. д-р Юрый Дрозд);
  • 16.00 — даклад на тэму «Каталіцкая адукацыя і выхаванне ў Пінскай дыяцэзіі ў 20-30-х гг. ХХ стагоддзя» (Зянюк Р. У.);
  • 16.25 — перапынак на каву;
  • 16.45 — даклад на тэму «Асветніцкая і культурная дзейнасць грэка-каталіцкай канфесіі ў гісторыі Пінскай дыяцэзіі» (Верамееў С. Ф.);
  • 17.15 — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія;
  • 17.30 — перапынак на каву;
  • 18.00 — Інаугурацыя новага навучальнага года ў Катэхетычным каледжы:уручэнне дыпломаў выпускнікам; уручэнне студэнцкіх білетаў першакурснікам — спеў Gaudeamus; слова студэнтаў і катэхетаў;
  • 19.00 — святочная вячэра.

Даведкі і запіс па тэлефонах:
+375 (29) 513-57-92 (МТС)
+375 (29) 644-26-05 (А1)

Catholic.by

для друку для друку