У Мінску адбудзецца міждыяцэзіяльная канферэнцыя, прысвечаная сёстрам мучаніцам з Навагрудка

24 чэрвеня ў Мінску пройдзе міждыяцэзіяльная канферэнцыя Testis fidei et misericordiae («Сведка веры і міласэрнасці»), прысвечаная святарам, законным сёстрам і свецкім асобам, аб’яўленым Касцёлам святымі ці благаслаўлёнымі, паходжаннем ці служэннем звязаным з беларускімі землямі, якія аддалі сваё жыццё за бліжніх.

Першую канферэнцыю, якая будзе адбывацца штогод, анансаваў 12 чэрвеня арцыбіскуп Юзаф Станеўскі падчас пастырскай сустрэчы ў Валожыне, аб чым пісаў сайт catholicminsk.by. Канферэнцыя мае на мэце наблізіць гераічныя постаці беларускіх мучанікаў Касцёла шырокай грамадскасці.

Тэма канферэнцыі: благаслаўлёныя сёстры назарэтанкі мучаніцы з Навагрудка.

Месца правядзення: Хрысціянскі сацыяльны цэнтр (Мінск, вул. Серафімавіча, 19, каля станцыі метро «Пралетарская»).

Дата правядзення: 24 чэрвеня 2025 года.

Арганізатары: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія пры падтрымцы Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

Праграма канферэнцыі:

  • 10.30 — прыбыццё і рэгістрацыя ўдзельнікаў,
  • 10.45 — падыход да прэсы: арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і Аляксандр Аляксеевіч Румак,
  • 11.00 — адкрыццё канферэнцыі, прывітальнае слова: арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і Аляксандр Аляксеевіч Румак,
  • 11.40 — даклад 1 на тэму: «Гісторыя ордэна сясцёр назарэтанак — сёстры Святой Сям’і з Назарэта»,
  • 12.00 – даклад 2 на тэму: «Генацыд беларускага народа падчас Другой Сусветнай вайны», дакладчык — прадстаўнік Генпракуратуры Беларусі,
  • 12.20 — даклад 3 на тэму: «Сёстры назарэтанкі з Навагрудка — нявінныя ахвяры нямецкага генацыду, якія аддалі жыццё за бліжняга»,
  • 12.40 — Малітва памяці — Рэквіем (малітва прадстаўнікоў розных канфесій, выступленне хору),
  • 13.30 — сумесны фотаздымак, фуршэт.

Catholic.by

для друку для друку