З нагоды 25-цігадовага юбілею існавання Віцебская дыяцэзія запрашае каталіцкую моладзь з усёй краіны на чацвёртыя Агульнабеларускія дні моладзі, якія адбудуцца ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе з 19 па 21 ліпеня 2024.
Рэгістрацыя адбываецца праз гугл-форму да 10 ліпеня:
Узрост удзельнікаў: ад 16 гадоў (16–17-гадовым патрэбны пісьмовы дазвол ад бацькоў >>, які трэба раздрукаваць, падпісаць і мець з сабой).
Начлег прадугледжаны ў школе, таму трэба мець з сабой турыстычны дыванок (карымат) і спальнік. Можна таксама ночыць у сваім намёце каля касцёла.
Рэкамендаванае ахвяраванне за ўдзел — 25 руб.
Пачатак: пятніца (19 ліпеня), 15.00 — 17.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
Заканчэнне: нядзеля (21 ліпеня), 14.00 – абед і разʼезд
З пытаннямі звяртацца па тэл. +375 29 566-48-33 (WhatsApp, Viber)
Кс. Алег Хмылко
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!