Велікодны эфір на беларускім тэлебачанні

Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух агульнанацыянальных тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка. Акрамя таго, трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе весціся з касцёла святога Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску.

28 сакавіка, Вялікі чацвер:

  • тэлеканал «Беларусь 3»
    • 19.00 — святая Імша Вячэры Пана. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.

29 сакавіка, Вялікая пятніца:

  • тэлеканал «Беларусь 3»
    • 19.00 — набажэнства Крыжовага шляху з рымскага Калізея з удзелам Святога Айца Папы Францішка.

30 сакавіка, Вялікая субота:

  • тэлеканалы «Беларусь 4 Віцебск» і «Віцебск»
    • 21.00 — святая Пасхальная вігілія. Цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Трансляцыя з касцёла святога Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску. Таксама можна глядзець на сайтах тэлеканалаў «Беларусь 4 Віцебск» і «Віцебск»
  • тэлеканал «Беларусь 1»
    • 21.45 — святая Пасхальная вігілія. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.

31 сакавіка, Вялікдзень:

  • тэлеканал «Беларусь 1»
    • 8.50 — віншаванне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
  • тэлеканал «Беларусь 3»
    • 7.10 — Святыні Беларусі
    • 7.35 — Размовы пра духоўнае
    • 16.35 — благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету».
  • Першы нацыянальны канал Беларускага радыё
    • 8.15 —  трансляцыя святочнай Літургіі.

Для зручнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі 28 і 30 сакавіка трансляцыі з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі будуць суправаджацца сурдаперакаладам.

catholic.by

для друку для друку