Фігура Маці Божай, якая ўзводзіцца на Філіпінах мае амаль 100 метраў у вышыню. Яна павінна быць гатовая ў 2021 годзе да 500-годдзя гадавіны прысутнасці хрысціянства ў гэтай краіне.
Праект помніка распрацаваў вядомы (нядаўна памерлы) філіпінскі скульптар Эдуард Дэ Лос Сантас Кастрыла, статуя Маці Марыі Азіі, якую яшчэ называюць «Вежа міру», усталёўваецца ў Монтэмарыі (літаральна «Гара Марыі»), у месцы, куды накіроўваюцца шматлікія пілігрымкі ў горад Батангас на Філіпінах.
У цэнтральным месцы Монтэмарыі, куды накіроўваюцца пілігрымы, будзе размешчана фігура Маці Божай, прысвечаная адзінству і міру ўсіх людзей Паўднёвай Азіі. У гэтым велізарным комплексе павінна размясціцца капліца св. Яна Паўла II, дванаццаць марыйных капліц, а таксама рэстаран, міні-тэатры і канферэнц-залы. Будынак павінен быць увянчаны агляднай тэрасай на 17-м паверсе.
Пераклад Вікторыі Колзун, catholicnews.by
Паводле aleteia.org
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
