“Пахвалёны Езус Хрыстус! Спачатку зрабiла, цяпер думаю. 11 лютага я прыняла ўдзел у намашчэннi хворых. Сёння прачытала, што нельга ўдзяляць сакрамант намашчэння хворых тым, хто ўпарта трывае ў яўным цяжкім граху. Я жыву з мужам, але мы невянчаныя. Таму я не магу ўдзельнiчаць у споведзi. Ці мела я права прымаць удзел у сакраманце намашчэння?”
Людміла
На пытанне адказвае кс. Віктар Місевіч, афіцыял Біскупскага Суда Віцебскай дыяцэзіі:
– Кодэкс Кананічнага права ў каноне 1007 сцвярджае: “Нельга ўдзяляць намашчэнне хворых тым, хто ўпарта трывае ў яўным цяжкім граху”. З працытаванага канону выразна бачна, што касцельны правадаўца забараняе даваць сакрамант намашчэння хворых тым, хто пастаянна знаходзіцца ў стане цяжкага граху.
З пастаўленага вышэй пытання вядома, што жонка з мужам жывуць без сакрамантальнага сужэнскага саюзу. Таму яны не могуць прымаць сакрамант Эўхарыстыі і прыступаць да споведзі. Згодна з патрабаваннямі кананічнага права, яны не могуць таксама прымаць сакрамант намашчэння хворых. Каб пераадолець гэтую перашкоду, сужэнцам неабходна павянчацца.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!