22 красавіка а 18-ай гадзіне ў касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча 1) адбудзецца велікодны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў.
У канцэрце прагучаць творы Баха, Гендэля, Агінскага, Рахманінава, Вэбера, Коуэна, Шнабеля.
Выканаўцы – арганіст, лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст Беларускага дзяржаўнага тэатра Музыкальнай камедыі Іван Кучарэнка; магістр музыкалогіі, вакаліст (барытон) Андрэй Міхневіч; лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам М. Фінберга (сапрана) Таццяна Глазунова; мужчынскі вакальны ансамбль «Арнамент», удзельнікі якога выступаюць у вядучых дзяржаўных харавых калектывах і музычных тэатрах Беларусі, Бельгіі, Люксембурга, Аўстрыі і Расіі; салісты ансамбля: П. Маркевіч – 1-ы ценар, М. Дзееў – 1-ы ценар, Д. Клочко – 2 ценар, А. Пятроў – барытон, А. Дзюмін – бас, С. Суцько – бас (лаўрэаты міжнародных конкурсаў).
Па ўсіх пытаннях неабходна звяртацца па тэлефонах: 8-(029)-7845039, 8-(029)-1635180, 8-(029)-1484679.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!