9 спосабаў ад Марыі, якія дапамогуць добра пражыць Новы год

Пачатак Новага года можа выклікаць розныя пачуцці: мы можам быць аптымістычнымі, усхваляванымі і адначасова занепакоенымі, бо хто ведае, што Бог падрыхтаваў для нас у новым 2022 годзе? Але перад абліччам новых выклікаў варта яшчэ больш уважліва прыгледзецца да Марыі, Маці Божай. Яна — наша нябесная Маці — можа пяшчотна весці нас да больш спакойнага і паўнавартаснага жыцця і дапамагчы нам смела супрацьстаяць цяжкасцям, а таксама шанаваць ласкі, атрыманыя ад Бога.

Касцёл накіроўвае наш погляд на Марыю, хоць бы таму, што першы дзень Новага года прысвечаны менавіта ёй. Гэта ідэальны час, каб задумацца, як мы можам прасіць Марыю аб падтрымцы. Мы заўсёды можам прасіць яе аб дапамозе, але таксама можам вучыцца ў яе жыць прыгожа. Хіба не ідэальнае рашэнне на Новы год? Даведайцеся пра 9 спосабаў, дзякуючы якімі мы зможам стаць бліжэй да Марыі.

1. Скажыце «так «невядомаму. Часам так лёгка сказаць «не» таму, у чым мы не ўпэўнены. Але ўявіце сабе візіт невядомага … анёла, які кажа вам, што Бог выбраў вас, каб вы нарадзілі яго сына! Гэта была складаная місія. Але Марыя мела адвагу і веру, каб адказаць «так» — гэта можа дадаць таксама і нам смеласці нават калі мы не ведаем, што нас чакае.

2. Захоўвайце спакой, нават нягледзячы на розныя цяжкасці. Калі вам здаецца, што вы не кантралюеце сваё жыццё, вы можаце запанікаваць. Але можаце таксама, прытрымліваючыся прыкладу Марыі, захоўваць спакой. Быць чалавекам, «поўнай ласкі». Марыя Марыя не ўяўляла, што скажа Юзаф, яе жаніх, пра яе цяжарнасць. Але яна заставалася спакойнай і пакорлівай. Не было ніякай драмы, толькі свет і вера, што Бог застанецца верным.

3. Будзьце побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе. Мы часта ўцякаем ад дапамогі людзям у патрэбе, таму што можам адчуваць сябе няёмка. Марыя сутыкалася з рознымі цяжкімі сітуацыямі: яна пайшла ў горы, каб дапамагчы сваёй цяжарнай стрыечнай сястры Лізавеце; перажыла трагедыю распяцця свайго Сына. Калі мы адкрытыя і ўважлівыя да патрэбаў іншых людзей, то пераймаем адну з лепшых рысаў Марыі.

4. Выконвайце свае грамадзянскія абавязкі. Часам мы пазбягаем сваіх грамадзянскіх абавязкаў, незалежна ад таго, ці тычыцца гэта абавязку галасавання або выплаты падаткаў. Што ж, Марыя была на апошнім месяцы сваёй цяжарнасці падчас перапісу насельніцтва ў Бэтлееме, нягледзячы на ​​знясільваючае падарожжа на асле. Марыя выконвала запаведзі і законы свайго часу, таму давайце прытрымлівацца Яе прыкладу, каб быць добрымі грамадзянамі.

5. Дапамажыце сваім дзецям расправіць крылы. Нашы дзеці выклікаюць у нас цэлы спектр эмоцый, у тым ліку і хвалявання. Марыя і Юзаф перажылі сапраўдны жах, калі 12-гадовы Езус знік ажно на тры дні! Калі бацькі Яго знайшлі, Ён спытаўся ў Марыі, чаму яна шукае Яго, бо Ён быў у доме Айца, у храме. Хоць Марыя магла б адчуваць сябе адкінутай, яна выбрала іншы шлях, ідучы за сваім сынам, і дапамагла яму на яго дарозе.

6.Будзьце пакорлівыя сэрцам. Марыя была і заўсёды будзе непаўторнай. Яна — абраная жанчына, якая нарадзіла Божага Сына, ніколі гэтым не выхвалялася, не ўзвышала сябе. Калі Езус вырас і яна стала сведкай многіх неверагодных цудоўных падзей, то і надалей «разважала пра іх у сваім сэрцы». Як і Марыя, мы можам з пакорай прымаць свае задачы і жыццёвую місію.

7. Будзьце гатовыя ахвяраваць свае жаданні і патрэбы. Сёння мы часта чуем, што бацькам неабходны час для сябе. Аднак, калі вы адчуваеце стомленасць і адчайна спрабуеце перазарадзіцца, успомніце Марыю — Яна ахвяравала свае планы і мары дзеля таго, каб задаволіць патрэбы свайго Сына і рэалізаваць Божы план. Гэта, безумоўна, дапаможа вам расставіць правільныя прыярытэты.

8. Часам апранайце нешта блакітнае! Колер адзення можа паўплываць на настрой. Паспрабуйце часам апранаць нешта блакітнае — гэта колер Марыі, які лічыцца колерам веры, вернасці, праўды і неба.

9. Прасі ў Яе абароны. Калі ты маеш так шмат клопатаў, што часам не высыпаешся, паглядзі на Марыю — яна дапаможа табе супакоіцца. І хоць «Радуйся, Марыя» можа быць нашай штодзённай малітвай, чаму б не звярнуцца да Яе з гэтымі словамі перад сном? Перад тым, як легчы спаць, папрасіце Яе быць побач, каб суцешыць вас. Калі мы звяртаемся да Яе, мы звяртаемся да нашага любімага Нябеснага Айца!

pl.aleteia.org
пераклад Catholicnews.by

для друку для друку