30 ліпеня ва Уселюбе адбудзецца хрысціянскі фестываль NOVAFEST 2022

У суботу 30 ліпеня ва Уселюбе пройдзе NOVAFEST 2022 — хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі. Як гэта было ў 2021 годзе можна паглядзець па спасылке.

Асноўным лейтматывам фестывалю гэтага года з’яўляецца тэкст з Евангелля паводле Лукі 24, 48: «Вы ж сведкі гэтага». Арганізатары запрашаюць удзельнікаў паразважаць над пытаннямі, як і навошта сведчыць пра Бога. Падчас фестывалю будзе магчымасць паслухаць сведчанні рэальных людзей, якія перажылі асабліваю прысутнасць Езуса Хрыста ў сваім жыцці.

Праграма

10.00 — рэгістрацыя
11.00 — урачыстая Святая Імша
13.00 — канферэнцыя
14.00 — абед
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.30 — канферэнцыя
16.30 — сведчанні
18.30 — Крыжовы шлях
20.00 — Ружанец
20.30 — Адарацыя
22.00 — бласлаўленне

Рэгістрацыя па тэлефонах:

+37525 683-13-35 (viber, telegram) — Юлія
+37529 789-74-36 (viber, telegram) — Ірына

Анлайн-рэгістрацыя па спасылке>>.

Адрас: касцёл Св. Казіміра, вул. Чырвонаармейская 20, а.г. Уселюб, Навагрудскі р-н, Гродзенскай вобл.

Усе падрабязнасці на сайце natusest.com

для друку для друку