У Дзеркаўшчыне распачаліся Місіі

dzierkauszczyna_misji04У нядзелю 1 мая ў парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дзеканат) распачаліся парафіяльныя Місіі. Іх праводзяць айцы-рэдэмптарысты: а. Анджэй Ядкоўскі і а. Валерый Мазюк.

Святары прыехалі з Гродзенскай дыяцэзіі, каб прапаведаваць Божае слова ў Дзеркаўшчыне на працягу 8 дзён. На гэты час запланаваны розныя набажэнствы з удзелам дзяцей, моладзі і старэйшых. Спецыяльнае бласлаўленне ў парафію на перыяд місій даслаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

dzierkauszczyna_misji19

Перад Імшой пробашч парафіі кс. Андрэй Кулік урачыста запрасіў айцоў-місіянераў у храм. Ён таксама ўручыў ім святарскія стулы і ключ ад касцёла, тым самым перадаючы духоўную і пастырскую ўладу ў парафіі прыбылым святарам.

dzierkauszczyna_misji10

Парафіяльныя Місіі – гэта час асаблівай ласкі, калі ўся парафія глыбока навяртаецца да Бога і аднаўляе сваю веру. Варта нагадаць, што апошні раз парафіяльныя Місіі ў Дзеркаўшчыне праводзіліся толькі ў 1938 годзе.

Місіі праводзяць спецыяльна падрыхтаваныя для гэтага святары. Айцы-рэдэмптарысты якраз спецыялізуюцца на місійнай дзейнасці. Пасля перыяду фармацыі і адпаведнай падрыхтоўкі яны атрымліваюць спецыяльны місіянерскі крыж, які носяць на грудзях падчас абвяшчэння Божага слова.

ПРАГРАМА СВЯТЫХ МIСIЙ

01 – 08 мая 2016 г., в. Дзеркаўшчына

Нядзеля, 1 мая 2016 г. (Пачатак Святых Мiсiй)
БОГ ЁСЦЬ ЛЮБОӮ
12.00 – святая Iмша з мiсiйным казаннем.
Пасля Імшы – навука для бацькоӯ.

Панядзелак, 2 мая 2016 г.
НАША ЗБАӮЛЕННЕ Ӯ ЕЗУСЕ ХРЫСЦЕ
16.00 – катэхэза для дзяцей (да 7 кл.);
18.00 – святая Iмша з мiсiйным казаннем, пасля Імшы – навука для моладзi (ад 8 кл.);
21.00 – Марыйны заклiк.

Aӯторак, 3 мая 2016 г.
ВЕРА I НАВЯРТАННЕ
16.00 – катэхэза для дзяцей (да 7 кл.);
18.00 – пакутнае набажэнства, навука для моладзi (ад 8 кл.);
21.00 – Марыйны заклiк.

Серада, 4 мая 2016 г. (Дзень Споведзi)
КАЛI ЧАЛАВЕК ПАМІРАЕ
17.00 – святая Споведзь;
18.00 – святая Iмша з мiсiйным казаннем; Крыжовы шлях па вулiцах парафіі.

Чацвер, 5 мая 2016 г.
ЕЗУС МОЙ ПАН
18.00 – святая Iмша з мiсiйным казаннем, Адарацыя Крыжа;
21.00 – Марыйны заклiк.

Пятнiца, 6 мая 2016 г.
ДЗЕНЬ СЯМ’I
18.00 – святая Iмша з мiсiйным казаннем, аднаўленне сужанскіх абяцанняў;

Субота, 7 мая 2016 г.
ВОСЬ МАЦI ТВАЯ
10.00 – святая Iмша з мiсiйным казаннем для пажылых i хворых людей, намашчэнне хворых;
18.00 – святая Iмша з мiсiйным казаннем, прысвячэнне парафіі Маці Божай;
21.00 – Марыйны заклiк.

Нядзеля, 8 мая 2016 г. (Заканчэнне Святых Мiсiй)
БУДЗЬЦЕ СВЕДКАМI
12.00 – святая Iмша з мiсiйным казаннем, устанаўленне місійнага Крыжа, бласлаӯленне з поӯным адпустам.

Кс. Віктар Місевіч, тэкст і фота

для друку для друку