Праграма ўрачыстасцяў у Будславе

budslau_suma40Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе 1 і 2 ліпеня пройдуць на тэму «Надзея ў Божай міласэрнасці» і будуць прысвечаныя 25-годдзю адраджэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі, паведамляе catholic.by.

Праграма:

1 ліпеня

13.00 — 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам а. Віктарам Бурлакам OFM;
17.00 — евангелізацыйная праграма;
18.00 — cвятая Імша;
20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы;
20.30 — марыйныя Нешпары;
21.30 — рахунак сумлення;
22.30 — музычная пастаноўка на Год Міласэрнасці;
23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай;
24.00 — святая Імша.

2 ліпеня

02.00 — моладзевая праграма ў палатачным гарадку;
02.00 — святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду;
04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта;
05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
06.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай;
08.30 — святая Імша (на польскай мове);
10.00 — даклад з нагоды 25-годзя Мітраполіі;
11.00 — святая Імша з удзелам папскага легата кардынала Крыстафа Шонбарна.

для друку для друку