Запрашаем на свята Божай Міласэрнасці ў Віцебск

Вернікі і пробашч катэдральнага касцёла ў Віцебску запрашаюць 7 красавіка на парафіяльную адпустовую ўрачыстасць у гонар Езуса Міласэрнага жыхароў горада і гасцей.

Папярэднічаць гэтай падзеі будзе 40-гадзіннае набажэнства: 1 і 2 красавіка з 15.00 да 18.00, з 3 па 6 красавіка з 9.00 да 18.00.

Парадак святкавання:

10.30-11.30 — духоўная канферэнцыя з музычным суправаджэннем
11.30-13.00 — адпустовая св. Імша і эўхарыстычная працэсія
-супольны пачастунак і забавы.

У катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага да сакрамэнту споведзі можна прыступіць за паўгадзіны перад кожнай cв. Імшой.

Сардэчна запрашаем на свята Божай Міласэрнасці!

для друку для друку