Міждыяцэзіяльная вышэйшая каталіцкая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адкрыла прыём кандыдатаў на 2017/2018 навучальны год.
Падчас іспытаў кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла. Уступны экзамен пройдзе 10 ліпеня ў 9.00 і 10 жніўня ў 9.00 па адрасе: Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Леніна, 16. Можна прыехаць напярэдадні, загадзя паведаміўшы аб гэтым па тэл.: 8 (0165) 65-41-45 або +375 (25) 604-41-86.
Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рымска-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў якасці святара. У працэсе падрыхтоўкі семінарысты вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, а таксама замежныя мовы і дапаможныя дысцыпліны, паведамляе рэктар семінарыі кс. Андрэй Рылка.
Куды падаць дакументы?
— Рэктарат семінарыі:
1 чэрвеня — 10 жніўня з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзелі і ўрачыстасцяў) г. Пінск, вул. Леніна, 16, тэл.: 8 (0165) 65-41-45; +375 (25) 604-41-86; +375 (29) 727-31-98.
— Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:
па папярэднім запісе 1 чэрвеня — 20 ліпеня з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзелі і ўрачыстасцяў) г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а, тэл.: +375 (29) 553-90-76 кс. Дзмітрый Пухальскі
— Віцебская дыяцэзія:
па папярэднім запісе 1 чэрвеня — 20 ліпеня, тэл.: +375 (29) 884-54-82 кс. Мікалай Ціхановіч.
Спіс неабходных дакументаў:
— уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння
— уласнаручна напісаная аўтабіяграфія атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы
— пасведчанне аб сакраманце хросту
— пасведчанне аб сакраманце канфірмацыі
— пасведчанне аб удзеле ў катэхезе
— характарыстыка ад пробашча
— медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ, пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33)
— ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопія
— 4 фотаздымкі (3х4 см)
— кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш, чым тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.
Нагадаем, у Беларусі працуе таксама каталіцкая семінарыя ў Гродне, інфармацыя аб прыёме ў гэту навучальную ўстанову будзе дададзена пазней.
